Пра сваю ўдачу расказалі Максім і Ала, якім паход у лес прынёс небывалы ўраджай баравікоў. Літаральна на адным месцы яны назбіралі 114 грыбоў, піша Newgrodno.by.

«Ніколі такога не было», — захапляецца на відэа Максім.
Ён і месца збору не хавае. Усё адбылося ў ваколіцах вёскі Парэчча, прычым атрымалася так выпадкова.
«Мэтава ў грыбы не ехалі. Чулі, што пайшлі. Вось і зазірнулі ў лес, прычым асабліва ні на што не разлічвалі», — сціпла прызнаецца мужчына.
Цяпер чытаюць
«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам
Каментары