Грамадства7878

На абаронцаў Курапатаў а 3-й ночы напалі невядомыя ў масках з крыкамі «Белая раса»

А 3-й ночы 23 лютага невядомыя напалі на ўдзельнікаў акцыі абароны Курапатаў. Пра гэта паведаміў сайту Pyx.by сябра руху Аляксей Клюшнічэнка, які застаўся начаваць на тэрыторыі будоўлі каля Курапатаў.

Паводле ягоных словаў, начаваць усяго заставаліся каля 10 актывістаў. На вечар 22 лютага абстаноўка там была спакойная. Аднак да ночы сітуацыя змянілася.

«Там усіх паклалі!» — апісаў сітуацыю Клюшнічэнка. Яму і яшчэ пяці актывістам удалося збегчы ў лес.

Радыё Свабода дадае, што невядомыя былі ў масках з драўлянымі завостранымі палкамі.

Паводле сведчанняў відавочцаў, нападнікаў было ад 15-20 чалавек. Яны лаяліся, выкрыквалі «Слава Расіі» і «Белая раса». Невядомыя разбурылі намёт, сарвалі бел-чырвона-белыя сцягі і перакулілі бочку з вогнішчам.

Быў паранены Алесь Кіркевіч, яго ўдарылі бітай

Усё доўжылася не больш за хвіліну. Нападнікі білі абаронцаў, быў паранены валанцёр Алесь Кіркевіч — яго ўдарылі драўлянай бітай па скроні.

Па звестках намесніка старшыні руху «За свабоду» Юрыя Меляшкевіча, лагер у Курапатах разграмілі малодчыкі у масках, якія крычалі «Белая раса!».

«Яны накінуліся на тых, хто быў ля бочкі, паклалі іх на зямлю і пачалі збіваць. Сарвалі сцягі і забурылі бочку», - сказаў Меляшкевіч.

Потым невядомыя спужаліся крыкаў людзей, якія прыехалі на дапамогу ўдзельнікам абароны і збеглі. На гэты момант сітуацыя ў лагеры спакойная.

На 23 лютага была запланаваная сустрэча грамадскасці ў Мінгарвыканкаме, і на гэты час абяцалі спыніць будоўлю.

На месца прыбыў старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч і Зміцер Дашкевіч. На дадзены момант каля двух дзясяткаў абаронцаў застаюцца ў лагеры і абмяркоўваюць далейшы план дзеянняў. 

На месца здарэння пратэстоўцы выклікалі міліцыю, дадае Радыё Свабода.

Каментары78

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Офісе Ціханоўскай працуе выкладчык з Даніі. Ён расказаў, чаму кінуў камфортнае жыццё і заняўся беларускай справай

У Офісе Ціханоўскай працуе выкладчык з Даніі. Ён расказаў, чаму кінуў камфортнае жыццё і заняўся беларускай справай

Усе навіны →
Усе навіны

Восем азіяцкіх соусаў, якія варта мець на кухні2

19-гадовы масквіч на BMW ліхачыў у дажджлівым Мінску і ўляцеў у слуп ВІДЭА4

Пайшоў у банкруцтва рэстаран, які належаў сям'і Зінгмана. Даўгоў больш чым на мільён даляраў, а маёмасці на 389 рублёў3

Амерыканскі «Форбс» выйшаў з беларусам на вокладцы12

Школьныя падручнікі па сацыяльна-гуманітарным цыкле рэцэнзуе БПЦ11

Упакоўкі фастфуду і старыя тэфлонавыя патэльні — страшэнная пагроза. Але ў Беларусі іх ніяк не ўтылізуюць. Як берагчыся?2

Штадлераўскія цягнікі зноў вымушана мяняюць на савецкія14

Пілот Lufthansa страціў прытомнасць у паветры. Самалёт 10 хвілін ляцеў без кіравання6

Трамп паведаміў, што ў панядзелак будзе гаварыць з Пуціным17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Офісе Ціханоўскай працуе выкладчык з Даніі. Ён расказаў, чаму кінуў камфортнае жыццё і заняўся беларускай справай

У Офісе Ціханоўскай працуе выкладчык з Даніі. Ён расказаў, чаму кінуў камфортнае жыццё і заняўся беларускай справай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць