Грамадства104104

Тысячы людзей выйшлі на вуліцы ў Віцебску і Бабруйску ФОТА, ВІДЭА

26 лютага ў Віцебску, Брэсце, Бабруйску і Баранавічах прайшлі акцыі пратэсту супраць дэкрэта №3 і эканамічнай палітыкі ўладаў. «Наша Ніва» вяла анлайн-трансляцыю падзей.

Некалькі тысяч чалавек выйшлі на шэсце ў Віцебску, каля 1500 узялі ўдзел у мітынгу на цэнтральнай плошчы Бабруйска. Прыкладна 300 чалавек пратэставалі ў Брэсце і Баранавічах. Пратэстоўцы былі настроеныя радыкальна, але маніфестацыі адбыліся без інцыдэнтаў. Міліцыя ў ход падзей не ўмешвалася.

У Віцебску тысячны сход скандаваў «Жыве Беларусь». 

Ніякай арганізацыі ў Віцебску не было, нават мегафона не было. Усё было досыць стыхійна, на пратэст людзі сабраліся праз сацыяльныя сеткі.

Гэтыя трое мужчын падчас мітынгу ў Віцебску крычалі «Слава Расіі»:

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Аднак люд іх не падтрымаў. Гэты момант трапіў на відэа «Нашай Нівы»:

Праз нейкі час веча зноў пачало скандаваць «Жыве Беларусь!»

Поўнае відэа з Віцебска:

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

13:47

У Віцебску хрысціянская дэмакратка Таццяна Севярынец заклікала правесці наступнае шэсце 25 сакавіка, на Дзень Волі.

13:38

Віталь Рымашэўскі пасля мітынгу ў Бабруйску:

13:38

Чаму выйшлі людзі ў Віцебску? Што імі рухала? Апытаныя карэспандэнтамі «Нашай Нівы»прыводзілі розныя прычыны. Але іх аб'ядноўвала незадаволенасць эканамічнай палітыкай уладаў. Але і тэма недаверу Аляксандру Лукашэнку праходзіла праз адказы большасці пратэстоўцаў.

13:32

Пратэстовец у Віцебску:

13:27

Разам з пратэстоўцамі прайшла каардынатарка Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі ў Віцебску Таццяна Севярынец. Фота Ірына Арахоўскай:

13:26

Людзі розных пакаленняў і сацыяльных груп бралі ўдзел у пратэсце ў Віцебску:

13:25

Юнакі на пратэсце ў Баранавічах:

13:24

Віцебск, пратэстоўцы ля Філармоніі:

13:22

«Многа крыкуноў тут, — кажа мужчына гадоў 50-ці. — Крычаць «Лукашэнка, ухадзі», а хто замест яго прыйдзе», — ён выступае супраць радыкальных лозунгаў, лічыць, што трэба абмежавацца адменай дэкрэта.

13:20

У Віцебску некалькі невядомых са схаванымі тварамі час ад часу выкрыквалі «Слава Расіі». Але іх не падтрымлівалі, а агулам плошча скандавала «Жыве Беларусь!»

13:14

Палымяная прамова абуранага беларуса ў Баранавічах:

13:10

Тысячы людзей у Віцебску скандуюць «Жыве Беларусь!». Дрыжыкі па скуры, калі слухаеш відэа.

13:09

Відэа з Бабруйску: агромністая колькасць людзей.

13:06

«Супраць Лукашэнкі ідзём! — кажа на камеру жанчына ў Віцебску. — Мяне і маю сям'ю дэкрэт не зачапіў. Я проста супраць яго выйшла! Дзеля будучыні маіх унукаў!»

«Я таксама працуючы чалавек, — дадае чалавек, што ідзе побач. — У мяне пяць гадоў заробак не павышаўся!»

«Лукашэнка не кіраўнік, ён абы-што! Разваліў і заводы, і калгасы. Які ў нас завод працуе? Людзі едуць у Расію зарабляць, сем'і распадаюцца! Людзі проста існуюць пры ягонай уладзе, не жывуць, а існуюць», — крычыць у камеру пенсіянерка.

«А што ён кажа, што яго выбіраюць — ніхто яго не выбірае. Гэта не прэзідэнт, а проста дыктатар!» — кажа пенсіянерка.

«Ён паказаў, што ён няздольны, мы пераканаліся», — дабаўляе іншая пенсіянерка.

«Самае галоўнае — свабода!», — кажа юнак, з выгляду — студэнт.

12:55

Крэатыўны пратэст з Баранавіч:

12:54

Самы папулярны слоган у Брэсце быў «Баста!».

12:50

Вуліца Леніна ў Віцебску:

12:49

12:49

Фота Ірыны Арахоўскай з Віцебска:

12:48

У Брэсце пратэст не самы шматлюдны. У Шэсці ідуць тры сотні людзей. Але яны выдатна арганізаваныя, маюць мегафон і гучна, дружна скандуюць.

12:47

«Не дэкрэту нумар тры! Лукашэнка, ухадзі!» — скандуюць маніфестанты на вуліцы Савецкай у Брэсце.

12:44

У Віцебску так шмат людзей, што яны не змяшчаюцца на тратуары і занялі крайнюю паласу вуліцы.

12:43

У Баранавічах на плошчу Леніна выйшлі простыя рабацягі. Гаварыць прыгожа не ўмеюць, таму проста кажуць аб набалелым: «Не плацяць грошай, адпраўляюць за свой кошт».

12:43

У Брэсце маніфестанты рушылі вуліцай Савецкай.

12:42

Каля 1000—1200 чалавек бяруць удзел у шэсці да плошчы Свабоды ў Віцебску, паведамляе карэспандэнт «Нашай Нівы». На відэаанлайне чуваць, як машыны сігналяць у падтрымку пратэстоўцаў. Людзі ж пераважна ідуць моўчкі. Калона расцягнулася на сотні метраў.

12:39

Яшчэ сцэнка з Віцебска. 

12:36

Яшчэ фоты з Віцебска:

12:36

12:35

Людзі ў Віцебску рушылі шэсцем па тратуарах да плошчы Свабоды.

12:34

«Наконт дармаедства прыйшлі, наконт таго, што няма работы прыйшлі. Трэба, каб работу давалі людзям! — кажа хлопец гадоў 25 у Віцебску, — Сабралася шмат людзей!» — адзначае ён.

12:31

Народ посціць у Віцебску відэа з шэсця:

12:27

У Брэсце людзі накіраваліся да аблвыканкама, выгукваючы «Лукашэнка, ухадзі». Усяго на плошчы каля 300 чалавек.

Вось фота:

12:27

У Баранавічах колькасць людзей на плошчы дасягнула 300 чалавек. Аўтамабілі, што праязджаюць побач, сігналяць. Людзі наракаюць, што аўтобусы ў горадзе сёння перасталі хадзіць па раскладзе. На далёкіх раёнах поўныя прыпынкі людзей.

12:25

Віцебск:

12:23

Каля тысячы чалавек сабралася на плошчы ў Бабруйску. Перад імі выступіў ураджэнец горада, адзін з кіраўнікоў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі і экс-кандыдат у прэзідэнта Віталь Рымашэўскі.

12:20

Мужчына ў Віцебску: Так жить нельзя, надо работать, а не отдыхать в Сочи. Мы хотим лучшей жизни. Мы хотим, чтобы к власти пришел человек, который хочет лучшей жизни, а не вел в тупик.

12:20

Колькасць людзей у Віцебску дасягнула 700 чалавек.

12:19

Сход у Віцебску абсалютна стыхійны, арганізацыі ніякай. Але людзей сабралася салідная колькасць.

12:18

Правакатарам ён палічыў чалавека, які не прагаласаваў, не падняў руку супраць дэкрэта.

12:17

Як перадае карэспандэнт «Нашай Нівы» з Баранавіч, там у шэрагі пратэстоўцаў пранік правакатар. Яго выгнаў мужык са словамі «Я вэдэвэ, б…, ідзі сюда!!»

12:16

У Берасці машыны на вуліцы Леніна сігналяць, падтрымліваюць пратэстоўцаў.

12:15

Колькасць пратэстоўцаў у Баранавічах вырасла да 200 чалавек, перадае карэспандэнт «Нашай Нівы».

12:14

«Жыве Беларусь!» — скандуюць людзі ў Брэсце.
Вось анлайн відэа, праўда, яно перарываецца:

12:11

Пратэстоўцы ў Баранавічах: «Мы працуем, але разумеем, што гэтаксама можам застацца за бортам».

12:10

«Лукашэнка, ухадзі!» — заклікае аратар на цэнтральнай плошчы ў Брэсце. Там сабралася каля 300 чалавек.

Да сабраных з прамовай звярнуўся жыхар горада Аляксандр Кабанаў.

12:09

12:08

Баранавічы:

12:05

У Баранавічы прыехаў падтрымаць пратэстоўцаў Анатоль Лябедзька. На плошчы — каля ста чалавек.

12:04

Людзі пратэстуюць у Баранавічах:

12:04

Відэаанлайн з Брэста, на цэнтральнай плошчы людзей няшмат:

12:01

Каля 70 чалавек ужо сабраліся на плошчы ў Баранавічах, перадае карэспандэнт «Нашай Нівы». Моладзі мала, пераважна старэйшыя людзі. Моцна замятае снег.

Выйшлі бацькі маладзёнаў, якія не могуць уладкавацца. «Работы няма, мы за іх заплацім, а на наступны год зноў плаціць?» — кажуць бацькі.

11:58

Віцебск, людзі збіраюцца:

11:56

Тым часам заўсёднік БТ і АНТ Пётра Пятроўскі назваў абаронцаў Курапат «п…».

11:54

Віцебск: «Мы вымрем без России на следующий день. У нас ничего нет, они дают газ, все. Без них мы никто», — кажа адна з жанчын на плошчы ў Віцебску.

11:46

Юрась і ягоныя сябры прыехалі з Мінска падтрымаць віцебчукоў.

11:44

На плошчу ў Віцебску нагналі дзяцей на Масленку. А людзі, што прыйшлі на акцыю, трымаюцца на абочыне.

Фота з акцыі ў Віцебску 19 лютага.

У Віцебску, што цікава, акцыя будзе праходзіць на тым жа месцы, дзе ўлады вырашылі арганізаваць святкаванне Масленіцы.

Вось што паказваюць вынікі апытання ў самай папулярнай суполцы Віцебска на пытанне, ці пойдуць жыхары на мітынг:

Каментары104

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Каханак Анжалікі Мельнікавай — агент беларускіх спецслужбаў з пашпартам прыкрыцця34

Каханак Анжалікі Мельнікавай — агент беларускіх спецслужбаў з пашпартам прыкрыцця

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка прызнаўся, што цяпер надта цяжка збыць беларускае масла10

Ці выпадкова падзенне агульначалавечага ўзроўню інтэлекту супала з распаўсюджваннем інтэрнэту?9

«А калі ў сажалку трапіць снарад?» Мясцовыя актывісты расказалі, як вядуць змаганне супраць фекальнай сажалкі пад Жодзінам1

У сейм Польшчы ўнеслі законапраект, які ўскладняе атрыманне грамадзянства. Ён можа закрануць многіх беларусаў16

Украінскі беспілотнік ударыў па маскоўскім парку «Патрыёт»7

Новы паўночнакарэйскі эсмінец атрымаў прабоіны пры спуску на ваду. Кім Чэн Ын у гневе4

У Вялікабрытаніі прапануюць абавязковую кастрацыю педафілаў і сэкс-злачынцаў3

«Самага міленіяльнага выканаўцу выбралі на выпускны да зумераў». Гродзенскія выпускнікі не ацанілі хэдлайнераў свята2

Ціманоўская паскардзілася, што яе былы муж вывез у Грузію сабаку і там пакінуў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каханак Анжалікі Мельнікавай — агент беларускіх спецслужбаў з пашпартам прыкрыцця34

Каханак Анжалікі Мельнікавай — агент беларускіх спецслужбаў з пашпартам прыкрыцця

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць