Грамадства1313

Памёр пісьменнік Міхась Кавыль. Ён пражыў 101 год

У амерыканскім Саўт-Рыверы (Нью-Джэрсі) 6 красавіка памёр беларускі паэт Міхась Кавыль. 

Пра сумную навіну паведаміў «НН» Янка Запруднік.

Дзень развітання яшчэ не вызначаны, напісаў сп. Запруднік, але пахаваюць Міхася Кавыля на беларускіх могілках у Саўт-Рыверы.

***

Паэт Міхась Кавыль (сапраўднае імя — Язэп Лешчанка) нарадзіўся на Случчыне 1 снежня 1915 г. Скончыў Грэскую сямігодку. Вучыўся на пазашкольным аддзяленні Беларускага педагагічнага тэхнікума ў Мінску. Быў сябрам «Маладняка». У 1933-м арыштаваны і асуджаны на 3 гады. Адбываў пакаранне на Далёкім Усходзе. Здолеў вызваліцца, потым жыў у Варонежы (у Беларусь было забаронена вяртацца), працаваў настаўнікам. Быў у Чырвонай арміі на фронце, трапіў у палон, быў вызвалены. Пад нямецкай акупацыяй жыў у Мінску, працаваў у аддзеле прапаганды.

З лета 1944 г. на эміграцыі. Жыў у Германіі, Бельгіі. У 1950 г. выехаў у ЗША і пасяліўся ў Саўт-Рыверы, дзе быў вялікі асяродак беларусаў. У эміграцыі Кавыль выдаў зборнікі паэзіі «Ростань», «Пад зоркамі белымі», «Цяжкія думы», «Міжагнёўе».

Пра свой пераезд у Амерыку Кавыль пісаў: 

«Нябожчык айцец Мікалай Лапіцкі нагаварыў мяне ехаць у Амерыку. Прызнацца мне не хацелася ехаць так далёка. У Нямеччыне ў мяне завяліся добрыя знаёмыя, ды наогул я цяжкі на пад’ём. Але ўсё паслухаў а. Лапіцкага і ў сакавіку 1950 г. апынуўся ў Саўт-Рыверы ў штаце Нью-Джэрсі. У Амерыцы давялося працаваць мне фізічна. Фізічная праца пайшла мне на карысць. Працаваў спачатку прыбіральнікам у фірме Сквіб, а пасля ткачом у месцы Баўнд-Брук. Працаваў таксама ў «Фордзе», дзе закручваў гайкі, а тады больш за 20 гадоў скручваў дрот у Олдпрадукт уабер энд кейбэл кампані. Вядома скручвалі драты машыны, а я быў аператарам гэтых машын. У 1980 г. пайшоў на пенсію. Першымі днямі, а нават месяцамі думаў, здурэю ад бяздзейнасці».

Міхась Кавыль быў адным з заснавальнікам і выдаўцом часопіса «Беларуская думка», што выдаецца ў Саўт-Рыверы з 1960 года і па сённяшні дзень.

Жонка Міхася Кавыля Соня Лешчанка прыгадвала ў лістападзе 2016 года:

«Міхась ні разу не прыязджаў у Беларусь. Баяўся, што ў Сібір вышлюць. Ён ў Сібіры быў тры гады. Толькі я прыязджала. Тры разы. Хоць яму і можна было ехаць, але ён баяўся».

100-годдзе Кавыля. Фота Янкі Запрудніка

У лістападзе 2015 г. у Саўт-Рыверы адзначалі 100-годдзе Кавыля, віншаванне прыйшло і ад Барака і Мішэль Абамаў.

Фота Янкі Запрудніка

Я жыву ні бедна, ні багата:
Маю сэрца, а яшчэ душу.
У бяз вокнаў ледзяную хату,
Як і кажны, вельмі не сьпяшу.
Завязуць мяне туды калісьці,
Дзе ні сьлёз, ні песьняў дарагіх.
Нада мной у міжплянэтны высьціг
Паляцяць агністыя стагі.
Я пайду ў бязьмежжа. Не загіну.
Белы месяц, сінюю зару —
Ўсё для вас, каханыя, пакіну,
Толькі ў вечнасьць душу забяру.

Каментары13

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Упершыню за чатыры гады Белстат апублікаваў звесткі аб нараджальнасці і смяротнасці. Даныя жахаюць39

Упершыню за чатыры гады Белстат апублікаваў звесткі аб нараджальнасці і смяротнасці. Даныя жахаюць

Усе навіны →
Усе навіны

У КР выбіраюць віцэ-спікерку. Дэбатаў не атрымалася, бо балатавалася толькі Лізавета Пракопчык7

Ціханоўская: Кожны год, 21 мая, сэрца сціскаецца ад болю13

Трамп абвясціў пра стварэнне новай супрацьракетнай абароны ЗША «Залаты купал», якая павінна стаць найлепшай у свеце5

Грузія цалкам забараніла рээкспарт аўто ў Расію і Беларусь. Што гэта азначае для беларусаў на практыцы?9

У Мінску кіроўца збіў на пераходзе сямігадовага хлопчыка на самакаце1

Навуковец распавёў пра геалагічныя загадкі Беларусі: іртуць з зямлі і кратар ад падзення метэарыта, які знішчыў усё жывое ў радыусе тысяч кіламетраў9

Улады Іспаніі патрабуюць ад Airbnb выдаліць больш за 60 тысяч аб'яў аб арэндзе жылля1

Кіраўнік «Еўраопта» выйшаў на свабоду4

Туск: Польшча не адправіць войскі ва Украіну, гэта канчатковае рашэнне18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Упершыню за чатыры гады Белстат апублікаваў звесткі аб нараджальнасці і смяротнасці. Даныя жахаюць39

Упершыню за чатыры гады Белстат апублікаваў звесткі аб нараджальнасці і смяротнасці. Даныя жахаюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць