Камандзір вайсковай часткі — начальнік школы, у якой праходзіў службу радавы Аляксандр Коржыч, звольнены з шэрагаў Узброеных Сіл. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.

Як гаворыцца ў паведамленні, службовая асоба звольнена «за непрыняцце мер па прадухіленні гібелі асабістага складу, падтрыманні ўнутранага парадку».

Раней ваенным ведамствам паведамлялася аб адхіленні ад пасад шэрагу службовых асоб 72 АНЦ і звальненні з шэрагаў Узброеных Сіл чацвярых вайскоўцаў.

«Праверка працягваецца. Абавязкова будзе забяспечана не толькі няўхільнасць пакарання ў адпаведнасці з заканадаўствам вінаватых асоб за здзяйсненне правапарушэнняў, але і службовых асоб - за непрыняцце мер па падтрыманні дысцыпліны», - інфармуе Міністэрства абароны.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна