У Мінскім гарадскім судзе разгледжана скарга паэта і грамадскага дзеяча Уладзіміра Някляева на прысуд за нібыта заклікі да «Маршу абураных беларусаў 2.0», піша Радыё Свабода.

Скаргу Някляева суд не задаволіў. Разглядаў яе суддзя Максім Лабко.

1 лістапада Ленінскі раённы суд Мінска прызнаў Уладзіміра Някляева вінаватым у закліку да акцыі 21 кастрычніка і асудзіў на 10 сутак арышту. Пастанову вынесла судзьдзя Сьвятлана Метлянок.

Сёння перад разглядам скаргі заяўнік прасіў далучыць да матэрыялаў медыцынскія даведкі аб стане здароўя. Палітык мяркуе, што яго арыштоўваюць мэтанакіравана.

«Апошні крыз, які я перанёс у турме, быў у верасні, вельмі цяжкі. Гэта сістэма. Мяне затрымліваюць, не даюць лекаў, даводзяць да крызу і чакаюць, што будзе. Калі мінулы раз давалі 7 сутак, са мной былі медыцынскія дакументы, што я знаходжуся ў перадынсультным стане. Суд іх забраў, а потым у справе іх не аказалася», — расказаў суддзі Някляеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0