Літаратура1212

План Б. Беларуская безвыходнасць у рамане Паўла Касцюкевіча «План Бабарозы»

Піша Антон Лявіцкі.

Раман «План Бабарозы», як трапна заўважыў Вольф Рубінчык, дакументуе беларускі «дух часу». У дзвюх рэцэнзіях на яго — Ганны Янкуты і Лідзіі Міхеевай — абмяркоўваліся відавочныя рэчы пра нацыю, сям’ю і ўладу мінуўшчыны.

Між тым ключавое пытанне рамана, якое (з волі аўтара ці дзеля аўтаноміі матэрыялу) кіруе сюжэтам, палягае ў іншым. Яно размяшчаецца ў той сістэме каардынат, дзе знаходзіў сябе Тамаш Грыб у 1926-м, пішучы Паўліне Мядзёлцы з Прагі: лепш «памерці тут галоднай смерцю, але ратаваць сваю чалавечую годнасць, чым быць у Менску самазадаволенай свіннёй». 

Мінуўшчына, безумоўна, прысутнічае ў кнізе. «Танец непрыняцця вакол Беларусі», кплівае назіранне за «шурпатай тутэйшчынай», ейнай «густой цішынёй», прадухіленая раманам Шамякіна «інтэграцыя ў беларускае грамадства і культуру». Разам з гісторыямі аб выбуху мадэрновага гвалту («будучы нямецкі калабарант») і адсутнай суб’ектнасцю тутэйшых утвараюць асяродак каланіяльнай культуры па-беларуску. Яна, дарэчы, вельмі плённая і багатая ў рамане; і для таго, каб яе апісаць, Касцюкевіч стварае разгалінаваны слоўнік, які стала рэагуе на новыя з’явы і выклікі. Як, напрыклад, у шыкоўным проціпастаўленні Галівуд vs «Беларусьфільм» перыяду яго росквіту». За дынамікай гэтага слоўніка цікава сачыць.

Сцісла кажучы, з гэтага кантэксту паўстаюць «вечныя містэрыі», няхітры механізм з «ценяў-выцінанак», якія ўтвараюць «пастку для аднаго чалавека». Пастка грае сваю ролю — аднак гэтая роля здаецца другараднай.

А цэнтральнае месца ў кампазіцыйнай структуры апавядання пераймае сюжэт аб Еўропе. Той прадмет памкнення, на які скіраваныя высілкі грамадзянскай супольнасці — «творчай Беларусі», экалагічнай сістэмы з незалежных медыя, выдавецтваў, праваабарончых цэнтраў. Яны функцыянуюць дзякуючы палітыцы Еўропы, апантанай асветніцкай місіяй у дачыненні да «цывілізацыйных абібокаў» з перыферыі.

Паміж Еўропай і «творчай Беларуссю» існуюць складаныя дачыненні. Першая вагаецца паміж адукацыйным імпэтам і досведным расчараваннем у сваёй місіі (сёння, калі ў нямецкіх медыя рэгулярныя загалоўкі накшталт «Польшча. Прававая дзяржава неўзабаве падзе», гэта выглядае вельмі надзённа). Беларускі бок, у сваю чаргу, творча адмініструе свае мэтавызначэнні. У іх роспачная адвага (займацца адукацыяй і культурай — як «страляць са звычайнага лука ў бетонны шчыт») суседнічае з матэрыялістычным эгаізмам. Уласна пра апошняе — уся гісторыя кахання ў «Плане».

І тут высвятляецца вельмі цікавая і важная рэч. Яна, у прынцыпе, даўно вядомая (пра гэта вычарпальна напісала Таццяна Заміроўская). Яна звязаная з рэжымам доступу ў сусветную сучаснасць. Той далягляд, які матывуе транзіт, натхняе высілкі, апраўдвае паражэнні (ключавое слова — «Македонскі»), папраўдзе ставіць вельмі каварную мэту. 

Вось жа, каўтуніяна — праца галоўнага героя, у якой сапраўдны беларускі каланіялізм (Някрасаў і «петраградскія веды пра беларусаў» узнікаюць зусім дарэчна) скрыжоўваецца з тактыкамі падкаланіяльнага супраціўлення, еўрапейскай усходняй палітыкай і мэтавызначэннямі тутэйшых актараў тут і цяпер. У гэтым вязьме з адсылак і фальсіфікацый, стэндаў і фінансавых механізмаў, асабістых і калектыўных мэт акрэсліваецца рэжым уваходу ў еўрапейскую мадэрнасць.

«Нікога ў Еўропе не цікавяць вашыя дасягненні і вашая адукаванасць», — гучыць у адной з гутарак трывожная праўда. У расцярушаных разважаннях пра «экспартны варыянт тваёй краіны» абвастраецца перыферыйны Zeitgeist; «паветра веку» краіны без перспектыў на буржуазную рэвалюцыю.

У нейкі момант высвятляецца, што адзіны гарантаваны спосаб быць там, дзе «university debates and chancery discussions in Paris, Washington, London, and Berlin formed a world of common referents», можна толькі ў індывідуальным парадку. Галоўная гераіня, Роні, — узорная эмігрантка, якая «выйшла» безапеляцыйна, упэўнена мінаючы пункт невяртання. Гэтая магчымасць прапануецца галоўнаму герою, сутыкаючы нацыянальны план пераходу, сямейны план (які, праўда, мае некалькі ўзроўняў, якія супярэчаць адзін аднаму), эміграцыю і дыскурсіўную ўладу мінуўшчыны.

У водгуку Лідзіі Міхеевай можна знайсці звесткі аб тым, чым кончыцца гэтая рафінаваная канструкцыя з прэтэнзіяй на сюжэтную вастрыню (здалося, яна сапраўды вострая). Тут выпадае толькі заўважыць, што сярод іншага раман расказвае пра поспех. Не толькі асабісты поспех асобна ўзятага інтэлектуала (параўн. з фіналам «Breakfast Club», дзе пра дыскурс і спароўванне расказана іначай, больш рэалістычна), але і поспех ва ўдзеле. Пэўны адцінак часу галоўны герой і ягоная «каўтуніяна» — з вяселлем Цярэшкі і астатнім этнаграфічным рыззём, — перажываюць папулярнасць і запатрабаванасць у Еўропе.

Гэтыя іранічныя фантазіі аб суверэнным кантролі над каланіяльнай спадчынай, паспяховым удзеле ў мадэрнасці і эміграцыі як эфекце дыскурсу вяртаюць. Да процьмы самых розных беларускіх сюжэтаў: да Скарыны (да іншае, такое балеснае, фантазіі пра яго), да БНР, да верша Янкі Купалы «Перад будучыняй». Народны паэт, магчыма, рэагуючы на ліст Грыба, у бяссільным адхланні нэпа занатаваў патаемную мэту: «каб выйсці ў свет».

Праз 90 гадоў нічога не змянілася. Тыя ж гісторыі вызначаюць беларускія дачыненні: усё яшчэ не існуюць John Midsummer i Jacob Spike. Тая ж метафара рупіць; усё было дзеля адной мэты — «ужо з’ехаў».

У канчатковым выніку ўсё зводзіцца да скептычнага абяцання аб суверэнітэце над гісторыяй і гісторыямі. «Хто вам сказаў, што ў жыцці заўсёды ёсць выйсце», — двойчы пытае «План Бабарозы».

Каментары12

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА27

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Спектакль ад Лукашэнкі: Баскаў у бомберы «СССР», Сямёныч і «ўнучка Леніна» ВІДЭА16

Памілавалі яшчэ 31 палітвязня5

WSJ падзялілася дэталямі плана Трампа наконт вайны ва Украіне32

Пустыя рамы ў залах. У Мастацкім музеі навочна паказалі драматычныя страты беларускага мастацтва ў час вайны4

На таргі выставілі дзве запраўкі, якія належалі Юрыю Чыжу

Прапагандысткі перад Лукашэнкам білі дровы патэльнямі ВІДЭА9

«Львоў нашмат больш бяспечны за Тэль-Авіў». Украіна хоча аднавіць палёты са сваіх аэрапортаў ужо ў студзені1

«Мінск нагадвае савецкі гарнізонны гарадок». Як прапануюць замяніць царскія і камуністычныя назвы ў сталіцы?16

Польшча цягам найбліжэйшых трох дзён установіць на мяжы з Беларуссю ўмацаванні1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА27

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →