Зборная Гібралтара па футболе ўпершыню ў сваёй гісторыі атрымала перамогу ў афіцыйным матчы, абыграўшы Арменію з лікам 1:0 ў рамках Лігі нацый УЕФА.

Адзіны гол у сустрэчы забіў Джозэф Чыпаліна. Футбаліст Гібралтара рэалізаваў пенальці на 50-й хвіліне.

Гібралтар займае 198-ы радок у рэйтынгу зборных FIFA. Да матчу супраць Арменіі Гібралтар выйграваў толькі ў кантрольнай сустрэчы. У 2016 годзе гібралтарскія футбалісты з мінімальным лікам перамаглі зборную Латвіі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна