Усяго патроху55

Шарль дэ Голь у гады Першай сусветнай знаходзіўся ў лагеры для ваеннапалонных у Шчучыне

Будынак былога лагера ў савецкі час ператварылі ў заводскі корпус

Французскі гісторык і бізнэсмэн Марыс Панцье, які ўжо 22 гады жыве ў Беларусі, адкрыў малавядомыя старонкі біяграфіі Шарля дэ Голя, піша kp.by.

Будучы лідар французскага Супраціву і прэзідэнт краіны пасля Другой сусветнай, Шарль дэ Голь у 1916 г. трапіў у нямецкі палон і знаходзіўся ў ліпені — кастрычніку гэтага года ў лагеры для ваеннапалонных у беларускім Шчучыне.

Высветліць, што гаворка ідзе менавіта пра беларускі Шчучын, дапамагло аднаўленне імёнаў і прозвішчаў палонных афіцэраў - у архівах знайшоўся іх спіс.

Вядома, што вакол Шчучына было каля 25 нямецкіх лагераў для ваеннапалонных з розных краін антынямецкай кааліцыі. У асноўным у іх знаходзіліся салдаты, і толькі ў адным - афіцэры, у ліку якіх — 37 французаў.

Немцы трымалі афіцэраў на другім паверсе ў памяшканні 13 на 8,5 метра з 13 вокнамі. Гэта быў нават не лагер, а піларама мясцовых князёў Друцкіх-Любецкіх, адкуль немцы вывезлі ўсё абсталяванне. Умовы — жудасныя, стаўленне да палонных — тым больш: напрыклад, часам французам прывозілі суп у начным гаршку, — распавядае Марыс.

На гэтым фота дэ Голь сярод іншых афіцэраў у шчучынскім лагеры - ён разлівае суп палонным. 1916 год. Фота: Фонд дэ Голя

Лагер знаходзіўся за кратамі, французаў усе чатыры месяцы палону ў Шчучыне выпускалі гуляць у двор на пару гадзін у дзень. А калі дэ Голь з таварышамі паспрабаваў збегчы чарговы раз праз дзірку ў сцяне, пакаралі ўсіх афіцэраў, пазбавіўшы іх на два тыдні прагулак.

З шчучынскага лагера для афіцэраў французаў перавялі ў нямецкую крэпасць Інгальштат. На гэта паўплываў Брусілаўскі прарыў - прасоўванне рускіх войскаў прыкладна на 120 км на захад у раёне Карпат. Немцы баяліся, што фронт можа зрушыцца і на іншых участках. Акрамя таго, памятаючы пра спробу ўцёкаў, немцы лічылі палонных асабліва небяспечнымі.

— Менавіта дэ Голь з адным са сваіх таварышаў займаў вельмі антынямецкую пазіцыю, не хаваючы гэтага. А капітан Сальмон, што пакінуў успаміны пра дэ Голя ў палоне, умеў падрабляць дакументы - дзякуючы яму ва ўсіх палонных меліся турэцкія пашпарты, - кажа Марыс.

Цікава, што нават пакінулі лагер французы са скандалам. Разам з імі там знаходзіліся і рускія афіцэры, з якімі дэ Голь з таварышамі пасябравалі. Сыходзячы, французы вырашылі з імі развітацца, але немцы забаранілі ім гэты жэст ветлівасці. Тады палонныя на чале з амаль двухметровым капітанам дэ Голем проста вынеслі дзверы, што ім заміналі.

— У 2019 годзе, да 100-годдзя падпісання Версальскага міру і да 105-годдзя пачатку Першай сусветнай, мы рыхтуем на тэрыторыі былога лагера вялікае мерапрыемства. Малады скульптар Арцём Мядзведзеў ужо стварае авангардную 6-метровую скульптуру Шарля дэ Голя, - распавядае пра планы Марыс.

Падзея пройдзе пры падтрымцы французскага міністра Жэральда Дарманена і французскага пасольства ў Беларусі, беларускага пасольства ў Парыжы, Шчучынскага райвыканкама, консула Францыі ў Маскве (ён раней працаваў у Мінску). Фінансава падтрымаюць праект палітыкі-галісты, гатовыя дапамагаць Фонд дэ Голя і Мемарыяльны камітэт Вердэна.

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

СК апублікаваў відэазапіс падзення беспілотніка. На абломках паказалі ўкраінскія надпісы35

СК апублікаваў відэазапіс падзення беспілотніка. На абломках паказалі ўкраінскія надпісы

Усе навіны →
Усе навіны

Расія ўдарыла па калоніі ў Запарожскай вобласці. Загінулі 16 чалавек

«Фантастычная чацвёрка: Першыя крокі» — новы блакбастар з супергероямі і Педра Паскалем. Там згадваецца і Мінск3

Як змяніліся беларусы пасля 2020 года? Цікавае назіранне былога палітвязня6

Украінскія беспілотнікі атакавалі буйны чыгуначны вузел у Растоўскай вобласці2

«Дзеці растуць з адчуваннем, што быць беларусам пачэсна, як выпускніком Гарварда». У Батумі дзейнічае беларускамоўная школа — вось як гэта працуе8

Стральба ў хмарачосе на Манхэтане: забітыя чатыры чалавекі, стралок застрэліўся

Глутамат натрыю ізноў набірае папулярнасць. Магчыма, яно і някепска?6

Ціханоўская падпявала гімну Літвы14

Двухгадовае дзіця загрызла кобру да смерці8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

СК апублікаваў відэазапіс падзення беспілотніка. На абломках паказалі ўкраінскія надпісы35

СК апублікаваў відэазапіс падзення беспілотніка. На абломках паказалі ўкраінскія надпісы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць