У Калінінградскай вобласці запусцілі марскі тэрмінал па прыёме прыроднага газу і плывучую рэгазіфікацыйную ўстаноўку «Маршал Васілеўскі». Гэта дазволіла зрабіць рэгіён энерганезалежным ад іншых краін, заявіў на цырымоніі адкрыцця кіраўнік «Газпрома» Аляксей Мілер, перадае «РИА Новости».
«Цалкам адключаная сістэма паставак газу праз магістральны газаправод «Мінск — Вільня — Каўнас — Калінінград»», — сказаў ён.
На цырымоніі таксама прысутнічаў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. Ён падкрэсліў, што апошнім часам энергабяспецы рэгіёну ўдзялялася вялікая ўвага, у тым ліку праз планы Балтыйскіх дзяржаў выйсці з расійскага энергетычнага кальца.
Каментары