Фота БЕЛТА

Фота БЕЛТА

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу максімальна выкарыстоўваць магчымасці па продажах айчыннай прадукцыі.

Аб гэтым ён заявіў сёння ў час гутаркі з жыхарамі Беразіна.

Паводле яго слоў, сусветны фінансавы крызіс для Беларусі небяспечны тым, што скарачаюцца продажы тавараў, таму галоўная задача — прадаць вырабленую прадукцыю.

У цэлым Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што 2009‑2010 гады будуць няпростыя.

«Нам трэба перажыць гэтыя гады.
З гэтага крызісу моцныя выйдуць яшчэ больш моцнымі, а слабыя прадпрыемствы мы падтрымаем», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт таксама запатрабаваў не дапусціць масавага беспрацоўя ў краіне. «Мы сваіх людзей не пакінем на волю лёсу», — сказаў ён.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0