Не чакаючы ўводу ў строй першых чатырох станцый 3-й лініі, будаўнікі метро рыхтуюцца да збудавання чарговых трох, паведамілі карэспандэнту агенцтва «Минск-Новости» у «Мінскметрапраекце».

«Аэрадромная».

«Аэрадромная».

2-і пускавы комплекс — гэта падземная магістраль працягласцю 5,2 кіламетра. Туды ўваходзяць станцыі «Аэрадромная» (на тэрыторыі былога аэрапорта Мінск-1), «Немаршанскі Сад» (на скрыжаванні вуліц Лейтэнанта Кіжаватава і Асіповіцкай), «Слуцкі Гасцінец» (на скрыжаванні вуліц Лейтэнанта Кіжаватава і Каржанеўскага).

На перагоне ад станцыі «Кавальская Слабада» да станцыі «Аэрадромная» ўжо прайшоўся немеханізаваны тунэлепраходчы шчыт. У лютым 2019 года авіярамонтны завод павінен перадаць зямельны ўчастак пад будаўніцтва «Аэрадромнай». Пакуль гэты ўчастак не перададзены, вывад шчыта пасля праходкі немагчымы.

«Слуцкі Гасцінец».

«Слуцкі Гасцінец».

З трох станцый толькі на «Аэрадромнай» запраектаваныя эскалатары.

Каля станцыі «Аэрадромнай» пабудуюць буйны міжнародны бізнэс-цэнтр (запланаваны ў складзе комплексу «Мінск-Мір»). Трапіць у яго можна будзе проста з метро праз падземны пешаходны пераход.

Для пасажыраў з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі на станцыях запраектаваныя ліфты з платформы да ўзроўню вестыбюля і адтуль — на паверхню.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0