У Лунінцы пры разборцы закінутага склепа выявілі 10 авіяцыйных снарадаў часоў Вялікай Айчыннай вайны, паведамляе БелТА.

Званок ад мясцовага 33-гадовага жыхара паступіў у дзяжурную часць сёння прыкладна ў 8.25. У спадчыну мужчыну дастаўся зямельны ўчастак з хатай. Трухлявы будынак разабралі, а ў закінутым склепе ўладальнік знайшоў 10 авіяцыйных снарадаў калібру 30 мм. Да прыбыцця сапёраў супрацоўнікі міліцыі ахоўвалі небяспечную знаходку. Сапёрна-піратэхнічная група боепрыпасы вывезла і знішчыла на палігоне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0