Аляксандр Жыльнікаў, фота Сяргея Гудзіліна

Аляксандр Жыльнікаў, фота Сяргея Гудзіліна

Прыведзены ў выкананне смяротны прысуд у адносінах да Аляксандра Жыльнікава. Пра гэта каардынатару кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» Андрэю Палудзе паведамілі сваякі асуджанага, піша spring96.org

Пакуль што лёс другога фігуранта справы — Вячаслава Сухаркі — невядомы. Але, як паказвае практыка, прысуды адначасова прыводзяцца ў выкананне да ўсіх асуджаных да вышэйшай меры па адной справе.

Справа адносіцца да снежня 2015 г. На вуліцы Алібегава ў Мінску у сваёй кватэры былі забітыя малады хлопец і яго дзяўчына. Былая сяброўка маладога чалавека, выхавальніца дзіцячага сада Аліна Шульганава, не змагла змірыцца з тым, што яе кавалер сышоў да іншай, і вырашыла правучыць саперніцу. Выканаўцы (Вячаслаў Сухарка і Аляксандр Жыльнікаў) перастараліся — забілі і хлопца, і дзяўчыну. Адразу пасля затрымання стала вядома, што мужчыны таксама датычныя да забойства жыхара Калодзішчаў, які здаваў пакой у сваім доме аднаму з іх.

Актывістка БРСМ жыла «шведскай сям'ёй», а пасля замовіла расправу над суперніцай

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0