Здарэнні3838

У Віцебску памерла 58-гадовая жанчына з пнеўманіяй. Сваякі: У яе быў каранавірус. Мінздароўя: Covid-19 не было

18 сакавіка ў Віцебску памерла 58-гадовая Таццяна Хузеева. Жанчыну шпіталізавалі з запаленнем лёгкіх.

Гэтую інфармацыю каналу «Harbatsevich» пацвердзілі віцебскія медыкі. 

Сваякі кажуць, што Хузеевай зрабілі і тэст на каранавірус — ён быў станоўчы. 

Але афіцыйнай прычынай смерці ў пасведчанні пазначаны не каранавірус.

«Таццяна нікуды не ездзіла, яна звычайная пенсіянерка. Была дома, хадзіла ў краму, усё як звычайна, — распавяла «Нашай Ніве» нявестка памерлай. — Некалькі дзён таму ёй стала кепска. Пару разоў выклікалі і доктара дадому, і хуткую дапамогу. Але толькі праз пяць ці шэсць дзён яе шпіталізавалі ўжо з пнеўманіяй», — распавяла суразмоўца.

— Пазней нам сказалі, што аналізы паказалі наяўнасць каранавіруса: ці яго выявілі пры паступленні Таццяны ў бальніцу, ці пасля ўскрыцця, дакладна я не ведаю».

Тэсты загадалі здаць і сваякам памерлай. Цяпер яны ў хатнім каранціне, чакаюць вынікаў. Кажуць, прыкметаў захворвання ў іх пакуль няма.

«У Таццяны былі і спадарожныя праблемы са здароўем: высокі ціск, цукроўка. Афіцыйнай прычынай смерці, канечне, напісалі не каранавірус. Але вось такі факт», — кажа нявестка.

Па непацверджанай інфармацыі, Хузеева яшчэ некалькі дзён хадзіла ў паліклініку на ўколы. Цяпер работнікаў паліклінікі і бальніцы, якія кантактавалі з ёй, таксама адправілі здаваць тэсты.

20 сакавіка жанчыну пахавалі. 

Нявестка кажа, што Таццяну Хузееву хавалі ў закрытай труне, апрацаванай сродкамі дэзыінфекцыі. Пахаванне было закрытым, прысутнічалі толькі блізкія члены сям'і.

Падчас падрыхтоўкі публікацыі мы неаднаразова тэлефанавалі ў прэс-службу Міністэрства аховы здароўя, але ніхто не здымаў трубку.

Паводле афіцыйных звестак Мінздароўя, па стане на 18 сакавіка каранавірус у Беларусі быў выяўлены ў 69 чалавек, толькі ў 12 з іх назіраюцца клінічныя прыкметы інфекцыі, яшчэ ў 42 пацыентаў вірус пацверджаны тэстамі, але прыкметаў інфекцыі няма. 15 пацыентаў ужо выпісаны з выздараўленнем.

Дапоўнена: 

«Дыягназаў у яе шмат, але гэтага [каранавіруса] няма», — адказала «Нашай Ніве» пасля публікацыі прэс-сакратарка Міністэрства аховы здароўя Юлія Барадун.

Каментары38

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА27

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Цапкала расказаў, што на грэчаскай мяжы яго абвінавацілі ў крадзяжы аўтамабіля9

Спектакль ад Лукашэнкі: Баскаў у бомберы «СССР», Сямёныч і «ўнучка Леніна» ВІДЭА16

Памілавалі яшчэ 31 палітвязня5

Пустыя рамы ў залах. У Мастацкім музеі навочна паказалі драматычныя страты беларускага мастацтва ў час вайны4

На таргі выставілі дзве запраўкі, якія належалі Юрыю Чыжу

Прапагандысткі перад Лукашэнкам білі дровы патэльнямі ВІДЭА9

«Львоў нашмат больш бяспечны за Тэль-Авіў». Украіна хоча аднавіць палёты са сваіх аэрапортаў ужо ў студзені1

«Мінск нагадвае савецкі гарнізонны гарадок». Як прапануюць замяніць царскія і камуністычныя назвы ў сталіцы?16

Польшча цягам найбліжэйшых трох дзён установіць на мяжы з Беларуссю ўмацаванні1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА27

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →