Алесю Аркушу — пісьменніку, выдаўцу і аднаму з найлепшых рок-паэтаў 90-х сёння спаўняецца 60 гадоў.
Фота з фэйсбука Алеся Аркуша.
Алесь Аркуш (сапраўднае прозвішча Козік) нарадзіўся ў Жодзіне, але ад сярэдзіны 1980-х яго лёс звязаны з Полацкам. Тут ён заснаваў Таварыства вольных літаратараў ды прэмію «Гліняны Вялес», тут выдаваў альманахі «Ксэракс Беларускі» ды «Калосьсе».
Яго вершы гучалі з сцэнаў рок-фестываляў у выкананні культавага наваполацкага гурта «Мясцовы час».
Аркуш — аўтар дзесяці паэтычных кніг, трох зборнікаў эсэістыкі і пяці раманаў, з якіх тры — «Захоп Беларусі марсіянамі», «Сядзіба» і «Спадчына» — выдаў толькі за чатыры апошнія гады.
![Клас Клас](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-like.png)
0
![Панылы сорам Панылы сорам](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-facepalm.png)
0
![Ха-ха Ха-ха](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-smile.png)
0
![Ого Ого](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-omg.png)
0
![Сумна Сумна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-sad.png)
0
![Абуральна Абуральна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-anger.png)
0