Выбары-20203434

У былога ідэолага віцебскай міліцыі памерла маці з сімптомамі COVID. І ён пайшоў збіраць подпісы за Бабарыку

Віцебчуку Сяргею Міхасёву 61 год. Раней ён быў вялікім міліцэйскім кіраўніком: узначальваў Першамайскі РАУС Віцебска, потым працаваў намеснікам начальніка УУС Віцебскага аблвыканкама па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні. Даслужыўся да палкоўніка.

Сяргей Міхасёў у 2011 годзе. Фота Белта

У 2012 годзе Міхасёў выйшаў на пенсію. Пэўны час папрацаваў юрысконсультам у прыватнай фірме, затым быў начальнікам бюро пашпартызацыі насельніцтва УУС Віцебскага аблвыканама.

Сёлета ён увайшоў у ініцыятыўную групу Віктара Бабарыкі і з гонарам расказвае: сабраў амаль тры сотні подпісаў!

«Але тыдзень таму я звольніўся. Скажам так: заяву напісаў па ўласным жаданні, — распавядае Міхасёў «Нашай Ніве». — Ці былі праблемы на працы праз удзел у групе Бабарыкі? Давайце без каментаў на гэтую тэму».

Міхасёў запэўнівае: раней ён наўпрост палітыкай ніколі не займаўся. Хіба толькі галасаваў «не за дзеючага кіраўніка краіны і ў 2010, і ў 2015».

«Але ж усяму ёсць мяжа. Цярпенне скончылася. Сам я лічу, што ў краіне трэба мяняць шмат што. Гэта маё меркаванне.

Можа быць, апошняй кропляй стала сітуацыя з каранавірусам. У мяне родная сястра жыла з ляжачай маці ў Оршы. Маме было 85 гадоў. І ў сястры з'явіліся ўсе сімптомы кавіда, тэмпература трымалася тры тыдні… Але тэстаў мы не дабіліся, іх не зрабілі ні сястры, ні маме. Нават я са сваімі сувязямі нічога не змог зрабіць. Хлусня на ўсіх узроўнях наконт каранавіруса, гэтыя байкі, што ўсё нармальна… У выніку сястра паправілася. Але на гэтым тыдні будзе 40 дзён па маці… — расказвае «Нашай Ніве» Сяргей Міхасёў.

— І гэтая сітуацыя з каранавірусам была апошнім штуршком не толькі для мяне, я так мяркую. Я, пакуль збіраў подпісы, пачуў ад людзей шмат што: яны проста хацелі выгаварыцца і расказвалі мне пра свае праблемы.

І цяпер выбары мусяць быць шчырымі і празрыстымі, бо калі Бабарыка не прыме ў іх удзел, то выбары проста не адбудуцца. Чаму? Бо выбар людзей сёння відавочны. Відавочна, што большасць сёння за Бабарыку. 

Прычым бачная зацікаўленасць людзей. Нават у вёсцы, дзе маё лецішча, усе падпісаліся за Бабарыку без сумневаў. А тыя, хто не меў з сабою пашпартоў, пасля нават самі прыходзілі да мяне, каб пакінуць подпіс».

Сённяшняе фота з сацсетак Міхасёва

Агулам, кажа Міхасёў, ён змог сабраць каля 300 подпісаў. Цяпер ён уступіў і ў групу па правядзенні рэферэндума, які прапанаваў Бабарыка. Таму палкоўнік у адстаўцы працягне збіраць подпісы і далей.

«Чаго чакаць далей — цяжка сказаць. Хацелася б пазітыўных перамен. Без Майданаў, якімі нас палохаюць. Нармальныя людзі, якія вось і стаяць у ланцугах, Майданаў не шукаюць, ім яны не патрэбныя. Яны проста хочуць быць пачутымі, усяго толькі. Але не зусім атрымліваецца», — мяркуе Міхасёў.

Цікава, што літаральна на днях з дзяржаўнай працы звольнілася і яго жонка — Валянціна Міхасёва. Яна шмат гадоў адпрацавала суддзёй Кастрычніцкага раёна Віцебска. У 2006 годзе Міхасёва карала суткамі прыхільнікаў Мілінкевіча, у 2017 — адпраўляла на суткі журналістаў-фрылансераў за асвятленне Дня Волі. Праваабаронцы ўключалі яе ў «чорны спіс» — прасілі, каб Еўрасаюз не пускаў яе.

Цяпер стала вядома, што суддзя Міхасёва сышла з пасады.

Сяргей Міхасёў запэўнівае, што палітыкі ў яе рашэнні нібыта ніякай няма.

«Яна сама звольнілася. Гэта яе прыватнае рашэнне, не звязанае з палітыкай. Гэтае рашэнне даўно назравала. Бо немалады ўжо ўзрост і праца няпростая, — сцвярджае Сяргей Міхасёў.

— Што тычыцца палітыкі і маёй сённяшняй актыўнасці, то жонка стараецца ў гэтыя пытанні не ўмешваецца. Яна не прымае ўдзел, і пазіцыю сваю не выказвае». 

Каментары34

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае18

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае

Усе навіны →
Усе навіны

Аб'яднаны пераходны кабінет выказаўся адносна дыкпікаў Стрыжака18

Калумбійскі порнаакцёр спачатку забіў, а пасля расчляніў двух сваіх знаёмых-брытанцаў3

«Бураць, бураць і атрымліваюць ваду». Лукашэнку давялося тлумачыць, чаму знайсці радовішчы нафты не так проста8

Ціханоўскі пасля шуміхі вакол яго слоў пра аўтаномныя «астравы» беларусаў за мяжой патлумачыў сваю пазіцыю23

Наўседа выказаўся наконт ідэі Ціханоўскага пра аўтаномныя «астравы» беларусаў у розных краінах30

У офіс расійскага тэлеграм-канала Baza прыйшлі сілавікі, галоўны рэдактар затрыманы

На плошчы Якуба Коласа ў Мінску прыбралі знакамітую тратуарную плітку з васількамі3

На некаторыя спецыяльнасці ў БДУ прахадны бал склаў 396 і 398 балаў3

Трамп плануе вывесці ЗША з ЮНЕСКА3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае18

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць