Фота са старонкі Дмітрыя Кахно ў фэйсбуку

Тэлевядучы Дзмітрый Кахно пазбавіўся працы. Ён не быў у штаце АНТ — працаваў па дамове падраду, але ў апошні час яго можна было назваць адной з галоўных асоб канала, піша kp.by.

З 2016 года Дзмітрый быў нязменным вядучым рэкламнай перадачы «Удача ў прыдачу», у 2018 і 2019 годзе ён быў вядучым «Песні года ў Беларусі» на АНТ, у 2019 годзе вёў гала-канцэрт ля стэлы на Дзень Незалежнасці. Верагодна, з-за эмацыйнага допіса ў інстаграме пра Symbal.by, у якім Дзмітрый сказаў, што яго раздзірае ад таго, што сівой бабулі трэба ўцякаць ад людзей з аўтазака, ён больш не будзе весці «Удачу ў прыдачу».

— 14 ліпеня ў мяне па графіку павінен быў быць эфір «Удачы ў прыдачу». Я патэлефанаваў адміністратару здымачнай групы даведацца, ці ўсё ў сіле. Мне адказалі: «Як, вам яшчэ не паведамілі? Было прынята рашэнне памяняць вядучых».

Я працаваў на праекце 5 гадоў, даражыў ім і любіў дарыць людзям радасць. За гэты час мы разыгралі прызоў на 20 мільёнаў даляраў. Павіншавалі ў жывым эфіры больш за мільён пераможцаў! І нават калі мая жонка Надзя нараджала сына Платона, я быў у жывым эфіры, — распавядае «Камсамолцы» Дзмітрый.

23 чэрвеня Дзмітрый Кахно ў сваім інстаграме эмацыйна адрэагаваў на затрыманні каля крамы Symbal.by:

«Я ўбачыў, як чаргу ў краму Symbal.by хапаюць байцы АМАПа і запіхваюць у аўтазак. Я жыву за два кварталы ад гэтага месца. На гэтым відэа ад вас, міліцыя, уцякае сівая бабулька. Вы што?! Вы павінны абараняць людзей, гарантаваць іх бяспеку. У гэтай чарзе няма злачынцаў. Што вы робіце? Мне брыдка і агідна бачыць тое, што адбываецца. Калі б мы гулялі там з сынам, нас бы таксама схапілі гэтыя людзі? Нас бы таксама запіхнулі ў аўтазак? За намі беглі б гэтыя страшныя людзі ў чорным?» — напісаў ён.

Словы Дзмітрыя нават працытавала New York Times. 

3 ліпеня Дзмітрый Кахно павінен быў весці ўрачыстае адкрыццё фантана ў парку Янкі Купалы, які падарыў Мінску Сбербанк. Кіраўнік Сбербанка Герман Грэф і Аляксандр Лукашэнка прысутнічалі на адкрыцці. Дзмітрыя выбрала агенцтва з Масквы, якое займалася арганізацыяй свята.

— Яны пыталіся, з кім з вядучых-дзяўчат мне будзе камфортней працаваць — я параіў Марыну Грыцук. Але за некалькі дзён да мерапрыемства мне паведамілі, што ім «настойліва рэкамендавалі замяніць вядучага». Я не шкадую, што напісаў гэты пост, але мне шкада, што не змагу больш рабіць добрыя справы для беларусаў ва «Удачы ў прыдачу». Мой пост пра затрыманні не ўтрымліваў прамой крытыкі або агітацыі, але прымусіў АНТ адмовіцца ад нязменнага вядучага праекта.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру