Свет22

У Італіі адмянілі выступ расійскага дырыжора Валерыя Гергіева

Ён меўся адбыцца 27 ліпеня.

У Італіі адмянілі выступ расійскага дырыжора Валерыя Гергіева. Пра гэта паведамляе агенцтва ANSA са спасылкай на кіраўніцтва Каралеўскага палаца ў Казерце, дзе і павінен быў адбыцца канцэрт Гергіева 27 ліпеня.

Прычыны адмены выступу не называюцца. У нататцы гаворыцца, што запланаваны канцэрт даверанай асобы Уладзіміра Пуціна «выклікаў бурную палеміку і засцярогі адносна магчымых пратэстаў, арганізаваных украінскімі арганізацыямі» ўвечары 20 ліпеня.

«Ура! Канцэрт Гергіева ў Італіі адменены! <…> Наступны крок: Гергіеў павінен быць пад санкцыямі!» — заявіла каманда Аляксея Навальнага, якая актыўна выступала за адмену канцэрта расійскага дырыжора, піша «Новая газета. Еўропа».

Валерый Гергіеў быў даверанай асобай Пуціна на прэзідэнцкіх выбарах у 2012 і 2018 гадах. У 2014 годзе ён падтрымаў анексію Крыма, а пасля лютага 2022 года не стаў публічна асуджаць поўнамаштабнае расійскае ўварванне ва Украіну. Як высветліла «Новая-Еўропа», за час вайны звязаныя з Гергіевым фонды атрымалі амаль два мільярды рублёў з дзяржаўнага бюджэту.

Адмяніць выступ Гергіева на італьянскім фестывалі Un’Estate da RE патрабавалі ўкраінскія актывісты, саюзнікі Аляксея Навальнага і віцэ-старшыня Еўрапарламента Піна Пічэрна. Арганізатары адказвалі, што «культура і мастацтва — гэта прастора для дыялогу паміж людзьмі і магчымасць развіваць салідарнасць».

Каментары2

  • Ганьба
    21.07.2025
    [Рэд. выдалена]
  • политзек
    21.07.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?

Усе навіны →
Усе навіны

«Маскітны флот» Ірана: як процьма маленькіх катараў супрацьстаіць ВМС ЗША ў Армузскім праліве3

Ціханоўская: Лукашэнку не зменіш, трэба перастаць верыць у гэтыя ілюзіі15

Наталля Дуліна зарэгістравала ў Літве ІП і вядзе анлайн-курсы італьянскай мовы. А яшчэ змагла дабіцца выплаты пенсіі

Ціханоўская расказала, пра што пагаварыла з Коўлам2

Джон Коўл сазваніўся са Святланай Ціханоўскай10

Суд Еўрасаюза адмяніў санкцыі супраць Міхаіла Гуцэрыева8

На ўсходзе Францыі людзей устрывожыў п'яны алень ВІДЭА4

У Маскве забаранілі публікаваць інфармацыю пра наступствы ўкраінскіх удараў — акрамя афіцыйнай3

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты35

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць