Выбары-20203434

«Схапіў падлетка за шыю і пацягнуў». Прыхільнікам Ціханоўскай проста не далі сабрацца ў Салігорску і Слуцку

Кандыдат на пасаду прэзідэнта Святлана Ціханоўская разам з сябрамі свайго штаба працягвае турнэ па гарадах краіны. Сёння ў раскладзе каманды было 2 гарады: Слуцк і Салігорск. Аднак мясцовыя ўлады разам з міліцыяй спачатку сарвалі мітынг у Слуцку, а потым і ў Салігорску.

У Салігорску мерапрыемства павінна было пачацца ў 19:30 (стадыён «Будаўнік», вул. Ленінскага камсамола, 51).

Аднак яно, як і ў Слуцку, не адбудзецца. Пра гэта паведаміла прадстаўніца штаба Вольга Кавалькова. Зноў правядзенню мерапрыемства перашкодзілі камунальныя працы.

Нягледзячы на гэта, каля 400 чалавек сабраліся каля стадыёна. Тады пачаліся затрыманні.

Міліцыя ўгаворвае людзей разыходзіцца. «Калі ласка, я вас прашу», — кажа сілавік.

Перыметр стадыёна патрулюе намеснік начальніка Салігорскага РАУС Сяргей Салавей.

З двух бакоў дарогі стаяць каля 500 чалавек. Перыядычна пераходзяць з боку на бок. Міліцыя перакрыла праезд, папярэджвае пра незаконнасць.

Жанчына ў натоўпе выкрыквае: «Лукашэнка, ганьба!» Яе падтрымліваюць апладысментамі.

«Першае папярэджанне. У далейшым будзем прымяняць фізічную сілу!» — папярэджвае людзей міліцыянт.

«Міліцыя з народам», — у адказ яму крычыць натоўп.

Міліцыя ў мегафон просіць разысціся, але машыны, сігналячы, заглушаюць яе.

«Вам не сорамна?» — «Калі б вы сядзелі ў аўтазаку, мне было б сорамна».

З'явіўся АМАП. Людзі разыходзяцца.

«Зачышчаем усіх людзей, хто стаіць», — аддае каманду намеснік начальніка салігорскай міліцыі Салавей.

Затрымалі падлетка і мужчыну, які крычаў «Ганьба!».

У падлетка амапаўцы правяралі мабільнік ці дакументы. Чалавек без формы, які чакаў у машыне, закрычаў: «Ды бярыце яго».

Падбег нехта ў цывільным, схапіў падлетка за шыю і пацягнуў.

Каментары34

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Маладую арганізатарку вяселляў асудзілі за «распальванне варожасці»3

Маладую арганізатарку вяселляў асудзілі за «распальванне варожасці»

Усе навіны →
Усе навіны

На наступным тыдні беларусаў чакае камфортнае надвор'е

Кандыдат у прэзідэнты Польшчы падчас тэледэбатаў ужываў стымуляцыйнае рэчыва. Гэта выклікала вялікі рэзананс18

Іспанскія навукоўцы шукаюць людзей, гатовых чатыры гады штодня піць віно1

Стала вядома, што можа ўвайсці ў 18-ы еўрапейскі пакет санкцый супраць Расіі

У вёсцы пад Мінскам купілі дом за мільён даляраў3

У Гомелі па палітычных крымінальных справах затрымлівалі трох адвакатаў, адзін у СІЗА2

У матчы Кубка Беларусі па футболе адбылася масавая бойка паміж гульцамі ВІДЭА2

Памёр Уладзімір Сідарцоў4

Палітвязню Міколу Дзядку выставілі новыя абвінавачанні1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладую арганізатарку вяселляў асудзілі за «распальванне варожасці»3

Маладую арганізатарку вяселляў асудзілі за «распальванне варожасці»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць