В. а. міністра здароўя звязаў рост захворвання на COVID-19 з тым, «што мы назіраем па выходных»
Дзмітрый Піневіч, в.а. міністра аховы здароўя, у інтэрв'ю тэлеканалу «Беларусь 1» распавёў пра рост захворвання на COVID-19 у Беларусі, піша Tut.by.
Дзмітрый Піневіч адзначыў рост захворвання на COVID-19 у ЕС, Расіі і Украіне і назваў яго следствам тых жорсткіх каранцінных захадаў, якія прымалі краіны падчас першай хвалі каранавіруса.
— Мы таксама, на жаль, прырастаем, гэты рост носіць характар паступовы, але такі — няўхільны. Мы яго чакалі. Калі было раней крыху больш за 200 выпадкаў захворвання ў суткі, то ў апошнія некалькі дзён мы ўжо бачым, гэты рост стаў вышэй за 300 — крыху больш, чым 300. І на жаль, застаецца крыху менш за 50% — гэта горад Мінск.
Прычыны, па словах Піневіча, «ляжаць на паверхні».
— Эпідэмічны працэс — гэта сацыяльнае дыстанцыяванне. Аб якім татальным уплыве нашых мер можна казаць пры тым, што ў тым жа Мінску мы назіраем сёння, у суботу, што мы назіраем па выходных днях. Татальная адсутнасць дыстанцыявання — вось і ўся прычына.
-
У Мінску праз яўрэйскія могілкі праклалі траншэю. З зямлі выцягнулі мноства надмагілляў
-
Стала вядома, за што будуць судзіць першага намесніка начальніка Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі
-
«Яшчэ ў школе дамовіліся, што калі да 30 не завядзем сем'і, то пажэнімся». Гісторыі беларускіх пар, якія пазнаёміліся падчас вучобы
Каментары