Грамадства11

«Бульба — тэма для беларусаў, прывозьце». Беларус у Варшаве раздае прадукты эмігрантам, якія маюць у іх патрэбу

Сергій Мельянец — хрысціянскі прапаведнік, бард і бацька семярых дзяцей. Апошнія сем месяцаў ён з сям'ёй жыве ў Польшчы. За гэты час мужчына стаў валанцёрам пяці дабрачынных арганізацый, а цяпер пачаў раздаваць ежу беларусам і ўкраінцам, якія жывуць у нястачы. Most пагаварыў з Сергіем пра тое, адкуль бяруцца бясплатныя прадукты, каму іх выдаюць і чаму іншых корміць той, хто сам вымушаны ўтрымліваць вялікую сям'ю.

Фота з архіва Сергія Мельянца

У прыярытэце шматдзетныя сем'і і палітвязні

Ідэя прадуктовай дапамогі нарадзілася дзякуючы знаёмству з дырэктарам польскага хрысціянскага фонду — тады Сергій дапамагаў у арганізацыі дзіцячых лагераў для ўкраінскіх, беларускіх і польскіх дзяцей.

«Я выпадкова даведаўся, што ён яшчэ займаецца прадуктовай дапамогай бедным сем'ям. Неяк ён патэлефанаваў мне і спытаў: «Можа, вам прывезці бульбы?» Я кажу: «Бульба — гэта тэма для беларусаў, прывозьце».

Так сям'і Сергія яшчэ некалькі разоў перадавалі ежу, а ён, у сваю чаргу, дапамагаў яшчэ некалькім беларускім сем'ям, якія знаходзіліся ў цяжкім становішчы.

Потым мужчына вырашыў, што мог бы дапамагаць большай колькасці людзей прадуктовымі наборамі. Ён стварыў чат у тэлеграме і дадаў туды эмігрантаў, якія маюць патрэбу ў ежы. У прыярытэце шматдзетныя сем'і, былыя палітвязні і пажылыя людзі.

Ёсць у чаце і некалькі ўкраінскіх сем'яў. Цяпер там больш за 70 удзельнікаў.

«Апостал Ян амаль дзве тысячы гадоў таму напісаў: «Калі чалавек, які жыве ў дастатку, бачыць свайго брата ў патрэбе і не пашкадуе яго, то як у ім можа быць Божая любоў?» — тлумачыць Сергій.

Фота з архіва Сергія Мельянца

Як ежа трапляе да людзей, якія жывуць у нястачы

Прадукты прывозіць грузавая машына, а затым Сергій фасуе іх па скрынках. Усе прадукты дастаўляюцца з крамаў, тэрмін прыдатнасці большасці з іх падыходзіць да канца.

Фота з архіва Сергія Мельянца

Са слоў мужчыны, крамам нявыгадна выкідаць ежу, бо яе вываз каштуе грошай. Таму для іх лепш аддаваць прадукты дабрачынным арганізацыям. Звычайна гэта крупы, садавіна, гародніна, сыры, ёгурты. Беларус стараецца фасаваць іх так, каб у кожнай скрынцы быў прыкладна аднолькавы набор прадуктаў.

«Зразумела, што таварны выгляд у іх не вельмі. Асабліва ў садавіны — яна трохі вялая. Але ўсё гэта можна спажываць. З апошняга, што было, — мука для выпечкі булачак, упакоўкі з селядцом і прадуктовыя наборы з гароднінай, сырам, алеем, хлебам і пірагамі».

Фота з архіва Сергія Мельянца

Месца, куды прыязджае грузавік, знаходзіцца на ўскраіне Варшавы, за два кіламетры ад найбліжэйшага прыпынку. Таму, каб давезці скрынкі з ежай да месца раздачы, Сергію даводзіцца звяртацца па дапамогу. Уласнай машыны ў беларуса няма.

«На маю аб'яву ў чаце адгукнулася жанчына, якая наведвае са мной адну царкву. У яе ёсць вольны час, машына і жаданне паслужыць людзям. Другі чалавек, які адгукнуўся, — беларус, у якога шматдзетная сям'я. Таксама хрысціянін. У яго ёсць машына», — расказвае Сергій.

Расфасаваныя скрынкі з ежай захоўваюцца ў здымнай кватэры сыноў Сергія. Удзельнікі тэлеграм-чата прыязджаюць туды і забіраюць прадукты.

На мінулым тыдні Сергію ўдалося дапамагчы 30 сем'ям, а ў пачатку гэтага тыдня мужчына раздаў скрынкі з ежай яшчэ 15 беларусам.

Друкарка, машына і вольныя рукі

І ўсё ж адсутнасць машыны — гэта перашкода. Некалькі разоў Сергій развозіў скрынкі на старэнькім ровары, які «ўжо на ладан дыхае». Другая праблема — недахоп часу і вольных рук.

На фасоўку і раздачу ежы трэба выдаткаваць цэлы дзень. А Сергію трэба яшчэ працаваць, каб пракарміць уласную шматдзетную сям'ю.

«Патрэбна друкарка, каб раздрукоўваць паперы і весці ўлік таго, што адбываецца. Таксама патрэбныя валанцёры з машынамі, якія гатовыя гэтым займацца, — пералічвае беларус. — Бачу, што тэма вельмі актуальная: людзям патрэбныя прадукты. Трэба проста ўсё пісьменна арганізаваць». 

Каментары1

  • Вялікі Вам Дзякуй!
    01.02.2025
    Чалавек!
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Чаму тры гады вайны не абрынулі эканомікі Расіі і Беларусі? І што будзе, калі заключаць перамір'е?14

Чаму тры гады вайны не абрынулі эканомікі Расіі і Беларусі? І што будзе, калі заключаць перамір'е?

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля сваркі ў Вашынгтоне Зяленскі падзякаваў 38 саюзнікам14

Ва ўзросце 45 гадоў памёр начальнік аддзела МАРГ Яўген Кудравец5

Ціханоўская падтрымала Украіну24

Археолагі пацвердзілі: У Крэўскага замка была трэцяя вежа

Што прадаецца на Камароўцы ў першы дзень вясны2

Як адрэагавала беларускае грамадства і прапагандысты на сварку Трампа і Зяленскага29

Беларуска ў ЗША дала дзіцяці прозвішча чужога чалавека. Ці можна так зрабіць у Беларусі?1

Участак пад Мінскам прадалі за 115 тысяч даляраў — першы рэкорд года2

Трамп можа скасаваць усю дапамогу Украіне17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму тры гады вайны не абрынулі эканомікі Расіі і Беларусі? І што будзе, калі заключаць перамір'е?14

Чаму тры гады вайны не абрынулі эканомікі Расіі і Беларусі? І што будзе, калі заключаць перамір'е?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць