Свет

Пад Палтавай ва Украіне зафіксавалі землятрус

У Палтаве 1 лютага адчуваліся прыкметныя ваганні. Верагодна, у гэтым украінскім рэгіёне адбыўся землятрус, піша «Суспільне».

Карта землятрусу 1 лютага. Крыніца: Галоўны цэнтр спецыяльнага кантролю

Падземныя штуршкі адчуваліся каля 18:25 1 лютага. Штуршкі зафіксавалі на глыбіні 3 кіламетры паміж гарадамі Палтава і Рашацілаўска. Магнітуда штуршкоў была 3,67, паводле афіцыйных даных Галоўнага цэнтра спецыяльнага кантролю.

На афіцыйным тэлеграм-канале Дзяржаўнай службы надзвычайных сітуацый Украіны паведамілі, што, паводле папярэдняй інфармацыі, ніякіх негатыўных наступстваў гэты землятрус не прынёс, зваротаў да ратавальнікаў не было.

Мясцовыя жыхары расказалі «Суспільнаму», што, у прыватнасці, у шматпавярхоўках адчувалася, як дрыжала мэбля. У сацсетках жыхары Палтавы паведамлялі пра несанкцыянаваны рух аўтамабіляў у гаражы з-за падземных штуршкоў.

Мінулы раз такія ваганні ў гэтым рэгіёне адчуваліся ўвечары 9 лістапада 2024 года. Землятрус быў на захад ад Палтавы на глыбіні 8 кіламетраў. Яго класіфікавалі па магнітудзе 3,0 (па шкале Рыхтэра) як ледзь адчувальны.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма26

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма

Усе навіны →
Усе навіны

У Браславе адмянілі фестываль з амаль 60‑гадовай гісторыяй3

Mak.by не сам прыдумаў замену «амерыкана», а купіў ужо гатовы брэнд3

Косткі, пер’е і вада ў фаршы. Беларусы скардзяцца на прадукцыю «Пятрухі»9

Самы карыкатурны злодзей Слоніма скончыў свой шлях у мясным штурме на Данбасе8

Трамп давёў колькасць спыненых войнаў да дзесяці8

У Бабруйску імпартазамясцяць дражэ M&M’s3

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»65

Гісторык расказала, якімі пытаннямі можна «выклікаць успаміны»

«Бомба запаволенага дзеяння». Чаму ў Калумбіі хочуць забіць «какаінавых бегемотаў» Пабла Эскабара10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма26

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць