Грамадства5757

«Хахлуша канал вядзе». Фанатка Лукашэнкі абразіла ўкраінку і палівае брудам Літву, дзе сама працуе

Беларуска Карына Монд жыве на дзве краіны — Літву і Беларусь. Яна не хавае сваю нелюбоў да ўсяго літоўскага, затое захапляецца Лукашэнкам.

Карына Монд. Фота: яе інстаграм

Мяркуючы па сацыяльных сетках Карыны, у 2019 годзе яна выйшла замуж за літоўца і асела ў Вільні. Тут займалася бізнэсам: мела сваю б’юці-школу, у якой вучыла дзяўчат на майстраў манікюру і педыкюру. Таксама Карына гандлявала ўсім неабходным для манікюршчыц. Сцвярджае, што сама працуе ў б’юці-сферы 28 гадоў.

Па допісах Карыны ў інстаграме бачна, як ёй не падабалася новая краіна. Напрыканцы 2024 года яна паведаміла, што пераехала ў Мінск. Але пазначыла ў інстаграме, што працуе ў Літве.

Тады адна з падпісчыц спытала, ці складана жыць на дзве краіны. На што Карына адказала: «Крута, калі абедзве краіны класныя. Але вось Літва ў параўнанні з Мінскам — сяло ў тундры з неадэкватнымі людзьмі. Таму хутчэй дзіўна — ты быццам падарожнічаеш у часе. Ну а цяжка — не, калі ты любіш падарожнічаць».

Нядаўна Карына абразіла ўкраінку, якая вядзе акаўнт пра падзеі ў Вільні. Нянавісць выклікала тое, што адміністратарка інстаграм-акаўнта «Нужный справочник Вильнюса» апублікавала ў сторыс навіну, што ў сувязі з выбарамі ў Беларусі літоўскія памежнікі ўзмацнілі ахову мяжы.

«Вось яшчэ адна траўма. Хахлуша канал вядзе, і так ёй заўсёды хочацца паказаць, як Беларусь прыніжаюць. І ўсё ніяк не атрымліваецца», — імаверна, Карына хацела адправіць паведамленне камусьці з сябровак, але даслала менавіта адміністратарцы акаўнта.

Але ж на гэтым беларуска не супакоілася. Разам з сяброўкай — прапагандысткай СТБ Кацярынай Забянько (якая ў 2020 годзе шкадавала амапаўцаў) — Карына пайшла на фінал акцыі «Марафон адзінства» ў «Мінск-Арэне».

Скрыншот сторыс інстаграм Карыны

«А гэтае відэа спецыяльна знята для тых, чый узровень інтэлекту не дасягае нават ведання сцягоў краін-суседзяў. Сцягі краін вучаць яшчэ ў садку ці ў малодшых класах», — абурылася Карына ў сторыс. Магчыма, ёй не падабаецца, што ў Літве бел-чырвона-белы сцяг можна пабачыць часцей за чырвона-зялёны.

Жанчына замілоўвалася выступам Колі Лукашэнкі: «Коленька. Ганаруся. А што ўмее сын вашага прэзідэнта?». Ад з'яўлення Лукашэнкі-старэйшага яна, здаецца, адчула кульмінацыю патрыятычных пачуццяў: «І тут я паварочваюся. А Бацька проста побач стаіць, родненькі, проста ў праходзе. Проста побач-побач».

Цяпер Карына зноў прыехала ў Літву і крытыкуе тых, хто хоча набыць фрэзу праз літоўскамоўны акаўнт яе крамы. Тлумачыць сваё раздражненне так: «Я зразумела: нервова-прыпадкавай я станаўлюся, толькі калі перасякаю пярдзянскую мяжу» (так жанчына называе літоўскую мяжу).

Каментары57

  • анонимус
    31.01.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Тэкля
    31.01.2025
    Літва пускае яе да сябе, нягледзячы на знявагу краіны і яе жыхароў, у той час як шмат каму забаронены ўезд у краіну ці адказана ў абароне. Цікава, што ў гэтай карыны за муж, як ён на ўсё гэта рэагуе...
  • Я
    31.01.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму2

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Саліст «Трох дзён дажджу» пра скандальны канцэрт у Мінску: Праз стан майго здароўя мы не змаглі выканаць усю праграму так, як хацелі2

Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым8

Скандальна вядомай беларускай блогерцы адмовіліся прадаваць пярсцёнак Cartier у Парыжы49

У Харватыі перакуліўся пасажырскі аўтобус. Беларуска атрымала траўмы, дзве пасажыркі загінулі

У «Вялікім камені» пабудуюць стылёвы жылы комплекс. Вось якія цэны8

У Мінску адкрыюць новую вуліцу да канца года

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму2

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць