Грамадства1313

«Как ашчушчэнія?»: мора людзей зноў выйшла на вуліцы Мінска АНЛАЙН

Сёння ўжо 78-ы дзень пратэсту. Адзінаццатую нядзелю запар мінчукі выходзяць на маршы пратэсту. Сёння колькасць дэманстрантаў была найбольшая ад 30 жніўня, у цэнтр Мінска выйшла больш за 200 тысяч чалавек.

19:33

У Брэсце сёння затрымалі каля 40 чалавек, піша «Брэсцкая газета».

19:31

Асаблівага цынізму выбухам на Арлоўскай дадае той факт, што гранаты выкарысталі літаральна ў сотні метраў ад РНПЦ «Маці і дзіця», дзе ляжаць цяжарныя і нованароджаныя.

19:17

19:01

У Гродне, як паведамляе Hrodna.life, былі затрыманыя ад 80 да 100 чалавек. Дзясяткі людзей збіраюцца пад Ленінскім РАУС.

18:52

18:51

Зміцер Дашкевіч затрыманы. Пра гэта паведаміла яго жонка Наста ў фэйсбуку.

18:51

Як пачаўся разгон. Хвост калоны на Арлоўскай падпіралі сілавікі на бусах. Людзі іх пагналі, тыя мусілі здаць назад. Але на скрыжаванні Арлоўскай і Нававіленскай яны перагрупіраваліся і калі дэманстранты да іх наблізіліся, у іх бок паляцелі святлошумавыя гранаты. Тады людзі кінуліся па дварах, а сілавікі пачалі зачыстку.

18:25

18:21

Як мінімум адзін чалавек пацярпеў ад выбуху святлошумавой гранаты. Аскепкамі яму пашкодзіла галёнку. Неабыякавыя людзі дапамаглі пацярпеламу выйсці з небяспечнай зоны.

18:18

На Арлоўскай пратэстоўцы пагналі сілавікоў. Гучаць моцныя выбухі, падобна, што гэта святлошумавыя гранаты. Чытачы паведамляюць як мінімум пра 4 выбухі.

18:10

На Арлоўскай пратэстоўцы пагналі сілавікоў.

18:03

Дэманстранты не змаглі дамовіцца з сілавікамі, каб іх прапусцілі далей праз мост, таму большасць адыходзіць ад кардона і збочвае ў парк да Свіслачы. За калонай едуць аўтазакі.

17:58

Мінск, Арлоўская. Пратэстоўцы падышлі блізка да кардону сілавікоў, тады адзін з іх, што стаяў трошку над натоўпам, на спецтэхніцы, стрэліў у бок пратэстоўцаў. Але, як паведамляе карэспандэнт НН, пацярпелых няма.

17:49

На шляху калону вітаюць рабочыя. Яны махаюць дэманстрантам каскамі.

Пасля некаторых ваганняў калона рушыла ўперад да кардона сілавікоў, які загарадзіў рух па Арлоўскай праз мост.

17:46

17:34

Галава асноўнай калоны падыходзіць да скрыжавання Арлоўскай і Чарвякова. Дэманстрантаў суправаджае раварыст, які перыядычна трубіць у паляўнічы рог, ствараючы настрой.

На Сурганава насупраць «Дома друку» дзяжураць сілавікі. Таксама яны базуюцца ля БНТУ на Коласа.

17:33

Калі вы не едзеце ў Шчучыншчыну, Шчучыншчына едзе да вас!

Сцяг на адным з дамоў у Мінску. Фота Дар’і Буракінай.

17:14

Фоты Дар’і Буракінай, Наша Ніва.

17:07

16:56

Мінск. Галава калоны ўперлася на Сурганава ў кардон сілавікоў. Спроба абысці яго праз двары правалілася, бо туды кінуліся амапаўцы. Тады калона развярнулася і рушыла назад у бок Бангалора.

Кардон сілавікоў стаіць таксама на Куйбышава і перагароджвае рух на Камароўку.

16:53

16:41

16:28

16:23

16:19

16:14

Мінск. Вось так выглядала частка калоны, калі выйшла на Багдановіча.

16:08

Тролінг? Сёння ў Мінску на Машэрава з гукаўзмацняльнікаў грала песня «Затрымай мяне» гурта «Аўра»:

«Затрымай мяне сонечнымі цёплымі праменнямі,
Толькі нам вядомымі імгненнямі,
Зоркай, што плыве за небакрай.
Затрымай мяне, я твая, а ты таго не ведаеш,
Адчуваю тое, што ты адчуеш
Ды малюся небу — затрымай».

16:02

15:55

«Як ашчушчэнія?» — таксама адзін з лозунгаў=-крычалак сённяшняга маршу

15:48

Галава калоны ля «Белай Вежы» завярнула на Багдановіча, зараз кіруецца ў бок «Камароўкі». Хвост калоны толькі-толькі прайшоў праспект Пераможцаў і звярнуў на Машэрава.

15:40

На скрыжаванне Куйбышава і Машэрава падагналі вадамёт і аўтазакі

15:32

Вялікія калоны людзей рухаюцца да стэлы па набярэжнай Свіслачы ў раёне Нямігі.

15:23

Вялізная калона рушыла на праспект Машэрава. Лозунг сённяшняга дня, як адзначаюць нашы карэспандэнты, адзін: забастоўка. У пратэсце ўжо бяруць удзел больш за 100 000 чалавек, але гэта не мяжа. Людзі працягваюць сцягвацца ў цэнтр, звычайна пікавая колькасць назіраецца ў 16:00

Тым часам у Наваполацку — затрыманні

15:14

Марш каля Стэлы збочвае на Машэрава.

15:12

15:05

15:02

Макс Корж вітае дэманстрантаў на праспекце Пераможцаў! Тут ужо дзясяткі тысяч людзей, а колькі тысяч яшчэ толькі ідуць у цэнтр

14:55

Галава калоны дайшла да Стэлы. Звыклага па іншых акцыях ачаплення з вайскоўцаў сёння там няма

Але вайскоўцы стаяць вакол лесвіцы, якая вядзе да помніка. Праз гукаўзмацняльнікі людзей папярэджваюць, што акцыя несанкцыянаваная.

Карэспандэнту БТ Аляксандру Хараўцу, які праславіўся тым, што чапляўся да падлеткаў на акцыях пратэсту, плюнулі ў твар. Яго сустракаюць воклічамі: «Ганьба!»

14:51

Бясконцы паток людзей ідзе ў бок Стэлы па Куйбышава.

Праваабаронцы паведамляюць пра затрыманні ў Лідзе і Бабруйску

У Віцебску вялікая калона дэманстрантаў рушыць па горадзе. Аўтамабілісты яе вітаюць

14:39

Калона людзей на праспекце Пераможцаў

14:30

Мора людзей рушаць па Леніна ў бок Стэлы

Зміцер Дашкевіч

14:22

Таксама група людзей рухаецца ўздоўж праспекта Незалежнасці, паміж Перамогі і Купалы, у напрамку цэнтра

У раёне плошчы Свабоды людзі выйшлі на дарогу

У Гомелі ля цырка затрымалі дзвюх жанчын з кветкамі і актывіста Уладзіміра Няпомняшчых, правяраюць дакументы ў пенсіянерак на лаўках.

14:20

14:17

На плошчы Свабоды ўжо сотні людзей, якія выйшлі на пратэст.

14:12

Узброеныя аўтаматамі байцы без апазнавальных знакаў на Кастрычніцкай, невядомыя байцы і АМАП перакрываюць праходы ў бок Кастрычніцкай ад цырка і закрываюць двары на праспекце Незалежнасці…

Радыё Свабода
Радыё Свабода

14:10

14:01

Перакрыты праезд на Незалежнасці і з боку Карла Маркса — там стаяць некалькі экіпажаў ДАІ і сілавікі ў абмундзіраванні.

13:59

На скрыжаванні вуліц Леніна і інтэрнацыянальнай з'явілася ачапленне сілавікоў са шчытамі

13:55

У Гродне перакрываюць пешаходную Савецкую вуліцу. На Савецкую ў Горадні можна зайсьці, але міліцыянты паставілі турнікеты на выхадзе на плошчу Леніна і Віленскі завулак. Побач з ЗАГСам стаяць аўтазакі, каля помніка Сакалоўскаму машына міліцыі і аўтобус без нумарных знакаў, за гарвыканкамам — вадамёт. Па Савецкай вуліцы проста шпацыруюць людзі, відаць «людзей у цывільным», піша Радыё Свабода

13:51

Перакрыты рух аўтамабіляў у бок цэнтра ад Стэлы па праспекце Пераможцаў і ад плошчы Перамогі па праспекце Незалежнасці. Перакрыты праезд таксама ад Акадэміі навук.

13:50

Затрыманыя фатографы Дзмітрый Дзмітрыеў («Новы час» і Святаслаў Зоркі («КП у Беларусі»)

13:48

Кардон сілавікоў перакрыў доступ на вуліцу Леніна з боку Маркса.

13:39

На Нямізе сілавікі таксама выставілі агароджы і правяраюць дакументы ў мінакоў.

13:36

На праспекце Незалежнасці каля павароту на вуліцу Янкі Купалы сілавікі выставілі агароджы і правяраюць сумкі.

13:17

Спецтэхніка таксама заўважаная на вуліцы Сапёраў, а таксама на Інтэрнацыянальнай

12:15

Мінскі метрапалітэн паведаміў пра закрыццё з 12:30 «у мэтах бяспекі пасажыраў» станцый метро «Плошча Леніна», «Кастрычніцкая», «Плошча Перамогі», «Плошча Якуба Коласа», «Акадэмія навук», «Парк Чалюскінцаў», «Першамайская», «Купалаўская», «Няміга», «Фрунзенская», «Маладзёжная» і «Пушкінская».

12:00

Зноў адключаюць мабільны інтэрнэт у сталіцы.

11:50

Tut.by

У цэнтр горада сцягваецца спецтэхніка. Агароджваецца Стэла, агароджы на Кастрычніцкай плошчы.

Каментары13

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Главное»: хто стаіць за найбольшай сеткай рэгіянальных тэлеграм-каналаў Беларусі. Яе сляды вядуць у Расію3

«Главное»: хто стаіць за найбольшай сеткай рэгіянальных тэлеграм-каналаў Беларусі. Яе сляды вядуць у Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Расія пачала сцягваць свае войскі да мяжы ў раёне Харкава3

Адмова ад макароны, бульбы і хлеба ўсяго два дні на тыдзень можа даць той жа эфект, што і інтэрвальнае галаданне5

На наступным тыдні беларусаў чакае камфортнае надвор'е

Кандыдат у прэзідэнты Польшчы падчас тэледэбатаў ужываў стымуляцыйнае рэчыва. Гэта выклікала вялікі рэзананс18

Іспанскія навукоўцы шукаюць людзей, гатовых чатыры гады штодня піць віно1

Стала вядома, што можа ўвайсці ў 18-ы еўрапейскі пакет санкцый супраць Расіі

У вёсцы пад Мінскам купілі дом за мільён даляраў3

У Гомелі па палітычных крымінальных справах затрымлівалі трох адвакатаў, адзін у СІЗА2

У матчы Кубка Беларусі па футболе адбылася масавая бойка паміж гульцамі ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Главное»: хто стаіць за найбольшай сеткай рэгіянальных тэлеграм-каналаў Беларусі. Яе сляды вядуць у Расію3

«Главное»: хто стаіць за найбольшай сеткай рэгіянальных тэлеграм-каналаў Беларусі. Яе сляды вядуць у Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць