Джо Байдэн выйграе прэзідэнцкія выбары ў ЗША. Гэта стала ясна пасля таго, як яго адрыў ад Трампа ў Пенсільваніі стаў такі, які Трамп ужо не нагоніць.

Меркавана, Байдэн атрымае 306 галасоў у калегіі выбаршчыкаў, а Трамп — 229.

Балючая параза Дональда Трампа. Ён ужо пачаў аспрэчваць перамогу суперніка, гэта ў яго стылі.

Джо Байдэн — самы стары на момант абрання прэзідэнт у гісторыі ЗША. А віцэ-прэзідэнтам упершыню ў гісторыі стане жанчына. У жылах Камалы Харыс цячэ афрыканская і індыйская кроў, і гэта таксама знак часу — калі былыя расавы меншасці выходзяць на авансцэну амерыканскай палітыкі.

Байдэн мае каласальны палітычны досвед, ён цэнтрыст, далёкі ад радыкалізму ліберал. Харыс — таксама. Яна прыйшла ў палітыку з пракуратуры.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?