«Мы глыбока занепакоеныя пераследам беларускіх незалежных СМІ, якія проста робяць сваю справу, непрадузята паведамляючы сваім суграмадзянам аб тым, што адбываецца.

Арышт Андрэя Аляксандрава на гэтым тыдні і ўчорашні рэйд на інфармацыйнае агенцтва БелаПАН у пошуках сумніўных апраўданняў яго арышту з'яўляюцца яшчэ адным сведчаннем таго, што ўлады па-ранейшаму схiльныя маніпуляваць законам дзеля сваiх палітычных мэтаў», — гаворыцца ў заяве Пасольства ЗША.

«Моцныя незалежныя сродкі масавай інфармацыі, свабодны абмен інфармацыяй і доступ да яе з’яўляюцца правам беларускага народа i вельмi важныя для адкрытага сучаснага грамадства.

Мы зноў заклікаем урад Беларусі абараняць і забяспечваць асноўныя свабоды, у першую чаргу свабоду сходаў, слова і друку. Беларускі народ заслугоўвае лепшай будучыні», — падкрэслівае Пасольства.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?