Лукашэнка і Пуцін сёння правялі «вельмі насычаную» паўтарагадзінную тэлефонную размову, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.
«Адной з галоўных тэм, якую абмеркавалі прэзідэнты, стала эпідэміялагічная сітуацыя. Сёння ўжо галоўны акцэнт — на вакцынацыі насельніцтва і вытворчасці вакцын. Гэта пазітыўны прыклад цеснага ўзаемадзеяння дзвюх краін, тая сфера, дзе супрацоўніцтва Беларусі і Расіі цяпер з'яўляецца найбольш прадуктыўным», — адзначылі ў прэс-службе.
Далей Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін закранулі ўнутрыпалітычную абстаноўку ў дзвюх краінах.
Гаворка ішла аб прапрацоўцы мерапрыемстваў у саюзным фармаце.
Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін надалі ўвагу дзейнасці Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы. Ішла гаворка пра ўзмацненне яго ролі і павышэнне эфектыўнасці работы.
Тэмай размовы сталі крокі, якія трэба зрабіць па аднаўленні поўнафарматных транспартных зносін паміж краінамі, асабліва чыгуначных.
Размова ішла аб развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў цэлым.
Каментары