Грамадства

Кіраўнік хакейнай федэрацыі Баскаў напісаў заяву на звальненне, хаця раней не збіраўся гэтага рабіць

Кіраўнік Федэрацыі хакея Беларусі Дзмітрый Баскаў напісаў заяву аб звальненні.

Пра гэта паведамляе тэлеканал БТ.

«У сваім рашэнні я кіраваўся адным: беларускі хакей не павінен пацярпець», — заявіў Баскаў ў тэлеэфіры.

Нагадаем, 8 верасня Міжнародная федэрацыя хакея прыняла рашэнне накласці санкцыі на адыёзнага кіраўніка беларускай федэрацыі Дзмітрыя Баскава. Яго абвінавачваюць у злоўжыванні службовым становішчам, ціску на спартоўцаў і датычнасці да смерці Рамана Бандарэнкі. Адразу пасля абвяшчэння дыскваліфікацыі ФХБ заяўляла, што Баскаў застанецца кіраўніком федэрацыі.

Рашэнне аб дыскваліфікацыі Баскава было прынятае пасля 10 месяцаў расследавання.

ІІHF паведамляе, што 25 лістапада распачала расследаванне па магчымым дачыненні Баскава да інцыдэнта са смерцю Рамана Бандарэнкі. Федэрацыя атрымала справаздачы ад Беларускага фонду спартовай салідарнасці і даручыла незалежнай даследчай фірме правесці аналіз агульнадаступнай інфармацыі на гэты конт.

«Грунтуючыся на ацэнцы паведамленняў СМІ, аўдыязапісаў і фатаграфій, фірма прыйшла да высновы, што, хоць нельга выключаць прысутнасць Баскава на мерапрыемстве, яна не знайшла доказаў актыўнага ўдзелу Баскава ў нападзе на Бандарэнку, — гаворыцца ў паведамленні. — Акрамя таго, фірма ўказала, што Баскаў лічыцца заўзятым прыхільнікам прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і ўдзельнічаў у палітычных мітынгах у падтрымку Лукашэнкі ў 2020 годзе.

У чэрвені 2020 года Баскаў напісаў адкрыты ліст з крытыкай спартсменаў, якія падтрымліваюць апазіцыйны рух Беларусі. Фірма таксама ўпамянула пра паведамленні, што Баскаў у якасці спартовага кіраўніка звольніў некалькі «ненадзейных» спартсменаў і трэнераў».

Таксама ІІHF адзначыла, што беларускі НАК не абараніў належным чынам спартсменаў ад дыскрымінацыі па палітычных поглядах. Таму Міжнародны алімпійскі камітэт выключыў з членаў НАК Аляксандра Лукашэнку і Дзмітрыя Баскава.

Каментары

Выйшла на свабоду Антаніна Канавалава, давераная асоба Ціханоўскай у 2020 годзе1

Выйшла на свабоду Антаніна Канавалава, давераная асоба Ціханоўскай у 2020 годзе

Усе навіны →
Усе навіны

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты35

Мінчук падышоў да зборшчыкаў за Лукашэнку і выказаў, што пра яго думае. Атрымалася крыміналка8

Назва ад кінатэатра, выгляд ад аўтара віцебскай піраміды, на верхнім паверсе — дзеці. Што вядома пра гандлёвы цэнтр, які гарэў у Віцебску2

Бізнэсу аддалі 10-15% ад дапамогі Еўрасаюза Беларусі — Ягораў адказвае на крытыку з боку Латушкі25

Падчас пажару ў віцебскім ГЦ пацярпелі 15 чалавек, з іх 2 работнікі МНС2

Сала па 35 рублёў, шмат садавіны і навагодніх тавараў. Якія цэны на Камароўцы перад святамі?1

Пажар у віцебскім гандлёвым цэнтры ліквідавалі, спатрэбілася чатыры з паловай гадзіны1

У Расіі заблакавалі Viber14

«Рускіх і ўкраінцаў можна параўноўваць з ханьцамі». Мядзведзеў тлумачыць кітайцам прычыны вайны ва Украіне на блізкіх ім прыкладах11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшла на свабоду Антаніна Канавалава, давераная асоба Ціханоўскай у 2020 годзе1

Выйшла на свабоду Антаніна Канавалава, давераная асоба Ціханоўскай у 2020 годзе

Галоўнае
Усе навіны →