Эканоміка11

Некаторыя беларускія банкі значна павысілі стаўкі па валютных укладах

Апошнім часам беларускія банкі рабілі ўсё, каб людзі не трымалі ў іх даляры. Але сітуацыя пачынае змяняцца.

Валютныя ўклады зноў займелі сэнс

На пачатку года максімальная працэнтная стаўка па ўкладах у далярах ЗША складала 1,3% гадавых пры ўмове, што гэта будзе безадзыўны ўклад тэрмінам ад 24 месяцаў.

Большасць банкаў наогул прапаноўвалі 0,01% за ўклады ў валюце.

Пад канец 2024 года сітуацыя пачала змяняцца. Пасля таго, як Альфа-Банк падняў стаўкі па дэпазітах у далярах, рэкорднай стала стаўка ў 2,5%. Яна дасяжная ў выпадку афармлення безадзыўных дэпазітаў тэрмінам ад 15 месяцаў. 

Фота: скрыншот з сайта alfabank.by

Самымі выгаднымі з'яўляюцца ўклады на 25 месяцаў, бо працэнты па іх не абкладаюцца падаткам.

Па безадзыўных укладах тэрмінам на 5 месяцаў Альфа-Банк прапануе стаўку ў 2,2%.

На другім месцы пасля Альфа-Банка ідзе банк БелВЭБ. Але там выгадныя стаўкі пачынаюцца толькі з 13-месячных укладаў. Стаўка па іх складае 2%. Такія самыя стаўкі і па ўкладах на 24 месяцы. 

Фота: скрыншот з сайта belveb.by

А вось безадзыўныя ўклады ад БелВЭБ у далярах тэрмінам на 7 месяцаў маюць толькі 0,4% гадавых.

Да рэкордаў 2022 года ўсё адно далёка

Нагадаем, што пікавыя стаўкі па валютных укладах у Беларусі назіраліся летам 2022 года. Тады ў далярах ЗША можна было адкрыць безадзыўны дэпазіт з фіксаванай стаўкай да 6% гадавых.

Прычынай было тое, што з пачаткам вайны людзі пачалі масава здымаць грошы з укладаў, таму банкі былі зацікаўленыя ў тым, каб іх прыцягнуць.

З часам такая патрэба знікла і працэнты па валютных укладах настолькі знізіліся, што знаходзіліся ў межах хібнасці.

Калі падае беларускі рубель, то людзі і кампаніі актыўней бяруць у рублях крэдыты. Стаўкі ідуць уверх следам за попытам, а таксама самі банкі могуць стрымліваць попыт, які не могуць задаволіць, павышэннем стаўкі.

Тыя, каму грошы патрэбныя для вядзення дзейнасці, сутыкаюцца з тым, што крэдыты ў рублях становяцца вельмі дарагімі і ламаюць фінансавыя мадэлі. Такія гульцы рынку пачынаюць замяшчаць дарагія беларускія рублі адносна таннай валютай. Што, у сваю чаргу, павышае попыт і на валютныя крэдыты, стаўкі па іх растуць следам за попытам.

У гэты момант у маленькіх банках здараецца крызіс ліквіднасці — ім не хапае ніякай валюты. Маленькія банкі ідуць у большыя пазычаць валюту, а тыя аказваюцца не гатовымі да наплыву заёмшчыкаў. Гэта менавіта тое, што цяпер адбываецца з Альфа-Банкам, а хутка адбудзецца з усімі. Хаця на бягучых валютных рахунках арганізацый і ёсць даляры, для банка гэта ненадзейная крыніца валюты — грошы ў любы момант могуць сысці. Таму Альфа-Банк павысіў стаўку па валютных дэпазітах, каб тэрмінова прыцягнуць валюту з кішэняў грамадзян.

Каментары1

  • Улад
    13.12.2024
    Мне здаецца, што сёння нават 5% не прывабяць грамадзян у валютныя дэпазіты.

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Растоўскай вобласці атакаваны склад Ozon. Пацярпелі сем чалавек2

Навукоўцы выявілі тры суперздольнасці, якія абараняюць кажаноў ад раку

У Мінску хутка знікне яшчэ адзін закутак прыватнага сектара. Тут пабудуюць жыллёвы комплекс8

На станцыі метро «Слуцкі гасцінец» спынілі цягнікі і выклікалі ратавальнікаў

Жыхары аграгарадка пад Гомелем стогнуць ад нашэсця «шалёнага агурка»1

У Тбілісі знайшлі мёртвым абхазскага блогера, які выступаў за прымірэнне з Грузіяй2

Лаўроў заявіў, што Расія хоча вырашыць пытанне вайны ва Украіне «па-пацанску»11

У Беларусі чакаецца павышэнне цэн на муку4

У дваццаці штатах ЗША тысячы людзей атруціліся мексіканскай салатай. Двое насмерць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць