Паводле звестак ЦВК пасля падліку70% пратаколаў (па стане на 5:00 раніцы), «Адзіная Расія» набірае 48,49%, КПРФ — 20,27%, ЛДПР — 7,69%, «Справядлівая Расія» — 7,42%, партыя «Новыя людзі» — 5,55%.

Больш за адзін адсотак галасоў таксама набіраюць Партыя пенсіянераў (2,59%), «Камуністы Расіі» (1,34%) і «Яблык» (1,08%).

У аднамандатных акругах «Адзіная Расія» пакуль выйграе 87,12% мандатаў (196 месцаў). КПРФ — 6,23% (14 мандатаў), Справядлівая Расіі — 3,11% (7 мандатаў). ЛДПР, «Яблык», «Радзіма», Партыя росту і «Грамадзянская платформа» бяруць па адным мандаце.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?