У кватэры сям’і супрацоўнікі ГУБАЗіКу правялі ператрус. 10 верасня суддзя Наталля Бугук пакарала Аляксея і Таццяну 15-сутачнымі арыштамі за ўдзел у «несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве». Вядома, што Таццяну затрымалі выпадкова — яна адмовілася адыходзіла ад сына, якога на яе вачах збівалі міліцыянты, таму сама паехала за ім. Але ва ўпраўленні на яе таксама склалі пратакол. На судзе Аляксей заявіў, што «супрацоўнікі ГУБАЗіКу ўжывалі фізічную сілу і стымулявалі адказваць ўдарамі і электрашокерам». Раніцай 24 верасня маці і сын павінны былі выйсці на волю, але дома так і не з’явіліся. Пазней стала вядома, што яны «перазатрыманы» па новых пратаколах.

Іх справы 24 верасня разгледзелі ў судзе Фрунзенскага раёна. Судовыя працэсы вялі суддзі Ала Скуратовіч і Дзмітрый Лукашэвіч.

На гэты раз на Аляксея і Таццяну ў Фрунзенскім РУУСе склалі пратаколы па арт. 19.1 КаАП (дробнае хуліганства). Іх абвінавацілі ў тым, што падчас «прафілактычнай гутаркі», яны «агрэсіўна і абуральна сябе паводзілі, гучна крычалі, размахвалі рукамі і на заўвагі супакоіцца не рэагавалі». На судзе стала вядома, што нават пратаколы міліцыянты падпісваюць змененымі прозвішчамі. У выніку, маці і сына арыштавалі на 13 і 15 сутак адпаведна.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?