Камісія па надзвычайных сітуацыях атрымае права прымаць экстранныя меры, сярод якіх:

  • устанаўленне асаблівага паскоранага рэжыму закупкі прыроднага газу, сродкі для гэтага будуць вылучаныя з дзяржаўнага бюджэту;
  • увядзенне пры неабходнасці рэжыму рацыянальнага спажывання газу і іншых энергарэсурсаў;
  • прыняцце рашэнняў, якія дазваляюць пастаўшчыкам транспартаваць і размяркоўваць прыродны газ па ўсёй краіне;
  • каардынаваць дзейнасць СМІ ў дачыненні да інфармавання насельніцтва аб прычынах і маштабах надзвычайнай сітуацыі і прынятых мерах.

Таксама парламентарыі прынялі папраўку аб тым, што рэжым надзвычайнага здарэння не будзе перашкаджаць правядзенню мясцовых выбараў, якія павінны адбыцца 21 лістапада.

З запытам аб увядзенні надзвычайнага становішча звярнулася ў парламент прэм'ер-міністр Наталля Гаўрыліца. 19 кастрычніка яна заявіла, што Малдова сутыкнулася з «сур'ёзным крызісам, звязаным з рэзкім ростам коштаў на газ ва ўсім свеце». Тады ж яна адзначыла, што ўлады краіны вядуць перамовы з расійскім «Газпрамам» для зніжэння цэн на паліва.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?