Наташа Каралёва, фота ТАСС

Канцэрт Шарыпава (Хабіба), які павінен быў адбыцца ў Вільні ў нядзелю ўвечары, адменены. Спявак даведаўся пра гэта ўжо ў дарозе — ён прайшоў пашпартны кантроль, але ў самалёт яго не пусцілі, распавёў Шарыпаў у сваім інстаграме, піша РБК.

Пазней ён пацвердзіў адмену канцэрта, адзначыўшы, што ў яго быў дазвол ад Міністэрства культуры Літвы і віза на ўезд.

Прадстаўнік арганізатараў канцэрта паведаміў, што аргументам забароны на ўезд для спевака стаў канцэрт для дзяцей у Севастопалі.

Па даных LRT, на мінулым тыдні з нагоды правядзення канцэртаў Каралёвай і Хабіба ў Міністэрства замежных спраў звярнуліся старшыня парламенцкага камітэта па нацыянальнай бяспецы і абароне Лаўрынас Кашчунас і яго калега.

Канцэртны дырэктар Наташы Каралёвай Марына Нарынская паведаміла РБК, што канцэртаў у Крыме ў спявачкі не было. Сама Каралёва заявіла РБК, што гэтая пастанова выклікае толькі адну рэакцыю «ўсмешку з горыччу і здзіўленнем».

«Міжволі адчуваеш гішпанскі сорам за такіх прадстаўнікоў улады, якія, прапагандуючы «свабоду», патрабуюць ацэнкі геапалітычнай абстаноўкі. Божа, Наташа Каралёва і геапалітыка», — заявіла спявачка.

Улады Літвы не ў першы раз уводзяць забароны на ўезд у краіну для выканаўцаў з Расіі. У 2016 годзе ў спіс «неўязных» у Літву быў уключаны Алег Газманаў, у 2019 — Грыгорый Лепс, а ў мінулым годзе ўезд на бліжэйшыя пяць гадоў за пазіцыю па далучэнні Крыма забаранілі Філіпу Кіркораву.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?