У першай палове лістапада Лукашэнка наведае Украіну. Пра гэта на брыфінгу ў Мінску паведаміў міністр замежных справаў Украіны Пётр Парашэнка.

Апошні візіт Лукашэнкі ва Ўкраіну праходзіў у студзені сёлета. Тады кіраўнікі краін сустракаліся ў памежным Чарнігаве.

Беларускі калега Парашэнкі Сяргей Мартынаў дадаў, што цягам перамоваў 19 кастрычніка абмяркоўваліся пытанні беларуска‑ўкраінскіх стасункаў і узаемнай падтрымкі ў рамках праграмы «Ўсходняе партнёрства» і з краінамі Еўрасаюзу ў цэлым.

«У кожнай краіны ёсць свае інтарэсы, але паміж Беларуссю і Украінай існуе мноства агульных інтарэсаў», — заявіў С.Мартынаў.

Беларускі міністр паведаміў, што на перамовах абмяркоўваліся паручэнні, якія далі прэзідэнты абодвух краін пасля сустрэчы на саміце СНД у Кішынёве. Нагадаем, што там і Юшчанка, і Лукашэнка крытыкавалі Расію.

Што датычыць пытання ратыфікацыі дамовы аб дзяржаўнай мяжы, то Пётр Парашэнка сказаў: «Я думаю, што бакі гатовыя зрабіць сустрэчныя крокі ў гэтым пытанні. Цяпер ва Украіне пачалася выбарчая кампанія, а гэта не лепшы час для падпісання важных дакументаў. Упэўнены, што намі будзе прадстаўлены прагрэс», — сказаў П.Парашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?