Гэта былі лыжнікі з Брэста.
У Мурманскай вобласці (Расія) снежнай лавінай накрыла групу беларускіх турыстаў з шасці чалавек.
Як паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыі МЗС Беларусі Марыя Ваньшына, гэта адбылося днём 8 сакавіка на перавале Таваёк на адлегласці 26 км ад пасёлка Рэўда ў Лавазёрскім раёне.
«Беларускую групу лыжнікаў, якая ажыццяўляла турыстычны паход, накрыла снежнай лавінай. У МЗС таксама ёсць інфармацыя, што два чалавекі з гэтай групы выратаваліся», — паведаміла Ваньшына.
Паводле яе слоў, на гэты час вядома, што ўсе лыжнікі — члены брэсцкага турыстычнага клуба.
Зараз на месцы здарэння працуюць ратавальнікі МНС па Мурманскай вобласці.
Паводле звестак МНС па Мурманскай вобласці, сярод зніклых пад лавінай — дзве дзяўчыны і два хлопцы. Усім турыстам ад 19 да 29 гадоў.
Каментары