Фота PAP.

Як паведамляе інфармацыйны партал wp.pl, катастрофа адбылася, а шостай гадзіне раніцы на непадалёк ад мястэчка Новы Горад над Піліцай Граецкага павету Мазавецкага ваяводства. У мікрааўтобусе Фольксваген Транспарцёр ехала 18 чалавек, якія накіроўваліся на збор яблыкаў. Ва ўмовах абмежаванай бачнасці кіроўца Фольксвагена выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з грузавіком Вольва. Кіроўца фуры практычна не пацярпеў, а вось усе пасажыры фольксвагена ўключна з кіроўцам загінулі — 16 на месцы здарэння і два ў шпіталі.

Польская паліцыя паведамляе, што прычыны здарэння пакуль не вядомыя. Аднак зазначае, што такая вялікая колькасць ахвяр выкліканая перагружанасцю мікрааўтобуса, які папросту не быў прыстасаваны для перавозкі людзей. Рабочыя размясціліся ў ім на звычайных скрынках і імправізаваных лаўках.

Аўтаварыя ля Новага Гораду над Піліцай стала найбуйнейшай ў гісторыі Польшчы. У Мазавецкім і Лодзьскім ваяводствах абвешчаная трохдзённая жалоба.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру