Паводле звестак на 8 гадзіну 21 снежня, 14 чалавек, якія атрымалі траўмы падчас несанкцыянаванай акцыі ў Мінску 19 снежня,
знаходзяцца ў медыцынскіх стацыянарах. У іх ліку шэсць ваеннаслужачых, паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

«Стан хворых здавальняючы. Лячэнне атрымліваюць у поўным аб’ёме. Выпісаныя дамоў шэсць чалавек. Новых паступленняў не зарэгістравана», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, медыцынскае забеспячэнне несанкцыянаванага мітынгу ў Мінску 19 снежня ажыццяўлялі 17 урачэбных брыгад «хуткай дапамогі». Па медыцынскую дапамогу звярнуліся 122 чалавекі, у тым ліку 79 ваеннаслужачых МУС. Шпіталяваныя 20 чалавек, у тым ліку дзевяць ваеннаслужачых МУС. Амбулаторную дапамогу атрымалі 102 чалавекі, у тым ліку 70 ваеннаслужачых МУС.

«У большасці пацярпелых асноўны дыягназ — выцятая рана. Сярод пацярпелых, якія звярнуліся, не было стану, які пагражаў бы жыццю», — піша прэс-служба.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру