Улада2929

Алкаеў дае парады па справе Някляева

Трэба пераходзіць у наступ і патрабаваць прыцягнення вінаватых, а не прасіць літасці.

Трэба пераходзіць у наступ і патрабаваць прыцягнення вінаватых, а не прасіць літасці.

Былы начальнік мінскага следчага ізалятару Алег Алкаеў звярнуўся з лістом да праваабаронцаў і сваякоў кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева, які, магчыма, знаходзіцца цяпер у СІЗА КДБ. У сваім лісце Алкаеў раіць «пераходзіць у наступ і патрабаваць прыцягнення вінаватых, а не прасіць літасці».

«Можа быць, гэта дапаможа Някляеву і прымусіць пракуратуру таксама ўзяць удзел у вырашэнні лёсу беларускага паэта і палітыка, як і іншых сотняў рэпрэсаваных», — піша былы міліцыянт.

На яго думку, улады самі здзейснілі шэраг злачынстваў падчас нападу і наступнага арышту кандыдата ў прэзідэнты. Таму і трымаюць яго ў ізаляцыйным вакууме, не даючы сустрэч з адвакатамі і сваякамі. «Робіцца гэта для таго, каб ён не ведаў, што да яго прыкаваная ўвага сусветнай грамадскасці. Каб ён сам прызнаў сябе вінаватым. Для гэтага і было вырванае «прызнанне» Раманчука. Я не выключаю таксама і таго, што фізічны стан У. Някляева вельмі цяжкі. У любым выпадку, ёсць безліч падставаў перайсці ў наступ».

Алег Алкаеў раіць не пісаць скаргі, а рыхтаваць заявы, у якіх трэба ставіць канкрэтныя пытанні:

1. Калі напад на У.Някляева быў элементам яго сілавога затрымання, то чаму не затрымалі? Чаму не выканалі нават мінімум фармальнасцяў, прадугледжаных КПК і ведамаснымі інструкцыямі?

2. Хто былі людзі, якія збілі У.Някляева?

3. Менавіта паўза паміж збіццём кандыдата ў прэзідэнты і яго фактычным арыштам з’яўляецца асноўным доказам здзяйснення ўладамі цяжкага злачынства. Важным доказам з’яўляюцца таксама і каментары А. Лукашэнкі. Збіццё У.Някляева трэба кваліфікаваць па максімуме — як замах на забойства. Бо нанясенне ўдараў у жыццёва важныя органы, калі гэта не звязана з рабаваннем або хуліганствам, па-іншаму кваліфікаваць нельга.

4. Неабходна ўважліва вывучыць усе дакументы па затрыманні У.Някляева. Асабліва трэба звярнуць увагу на дату і час вынясення пастановы, а таксама на час і месца фактычнага затрымання. Ёсць падставы меркаваць, што ўсё гэта можа быць зроблена заднім чыслом, а значыць, у наяўнасці будзе фальсіфікацыя і службовае злачынства.

5. Трэба пераканаўча даказаць, што ў момант яго збіцця ён не з’яўляўся суб’ектам крымінальна-прававых адносін. Гэта значыць, ні падазраваным, ні нават сведкам. Крымінальная справа па масавых беспарадках не магла быць распачатая да пачатку іх фактычнага ажыццяўлення.

6. Усе гэтыя пытанні павінныя быць адлюстраваныя ў заяве на імя генеральнага пракурора Беларусі. І чым хутчэй, тым лепш.

Нагадаем, што ўвечары 19 снежня па дарозе да Кастрычніцкай плошчы невядомымі асобамі ў цывільным была атакаваная калона прыхільнікаў кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева. Сам кандыдат быў жорстка збіты, у выніку чаго некалькі хвілін знаходзіўся ў непрытомнасці. Яго шпіталізавалі ў Бальніцу хуткай дапамогі.

Аднак у ноч на 20 снежня сем чалавек у цывільным уварваліся ў палату і звезлі палітыка ў невядомым кірунку. Адбывалася гэта пры фактычным бяздзеянні медычнага персаналу бальніцы. Пазней з’явілася інфармацыя, што яго даставілі ў СІЗА КДБ, дзе цяпер знаходзяцца іншыя кандыдаты ў прэзідэнты — Алесь Міхалевіч, Мікола Статкевіч, Андрэй Саннікаў, Віталь Рымашэўскі, а таксама іх давераныя асобы і паплечнікі. Ні жонка Някляева Вольга, ні яго адвакат пакуль не здолелі пабачыцца з ім. Сёння Вольга Някляева аднесла заявы з патрабаваннем прадстаўлення інфармацыі пра мужа ў КДБ і Генпракуратуру.

Каментары29

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА27

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Спектакль ад Лукашэнкі: Баскаў у бомберы «СССР», Сямёныч і «ўнучка Леніна» ВІДЭА16

Памілавалі яшчэ 31 палітвязня5

WSJ падзялілася дэталямі плана Трампа наконт вайны ва Украіне32

Пустыя рамы ў залах. У Мастацкім музеі навочна паказалі драматычныя страты беларускага мастацтва ў час вайны4

На таргі выставілі дзве запраўкі, якія належалі Юрыю Чыжу

Прапагандысткі перад Лукашэнкам білі дровы патэльнямі ВІДЭА9

«Львоў нашмат больш бяспечны за Тэль-Авіў». Украіна хоча аднавіць палёты са сваіх аэрапортаў ужо ў студзені1

«Мінск нагадвае савецкі гарнізонны гарадок». Як прапануюць замяніць царскія і камуністычныя назвы ў сталіцы?16

Польшча цягам найбліжэйшых трох дзён установіць на мяжы з Беларуссю ўмацаванні1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА27

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →