Грамадства2424

У ноч пасля прысуду Саннікава была спроба падпалу Дома правасуддзя

У будынак кінулі некалькі «кактэйляў Молатава».

У будынак кінулі некалькі «кактэйляў Молатава».

Як паведаміла прэс-служба ГУУС Мінска, здарэнне адбылося каля 4.40 раніцы 15 мая. На першым паверсе будынка Дома правасуддзя спрацавала пажарная сігналізацыя.

Праваахоўныя органы на месцы здарэння знайшлі бутэльку з гаручай вадкасцю і фрагменты яшчэ трох разбітых бутэлек.

Агнём усяго толькі пашкоджаны дзверы службовага ўваходу. Па факце падпалу заведзена крымінальная справа па ч.2 арт. 339 КК (хуліганства).

На сайце charter97.org паведамляецца, што 15-16 мая затрымалі актывістаў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Улада Беразова і Аляксандра Кудлаева з сынам. У іх на кватэрах правялі ператрус. Вядома, што сп. Кудлаеў знаходзіцца ў РУУС Маскоўскага раёна Мінска. Ператрус праводзілі супрацоўнікі Аддзела па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю. Аляксандр паспеў паведаміць, што затрыманне звязана са спробай невядомых падпаліць Дом правасуддзя.

14 мая ў суддзе Партызнаскага раёна Мінска (Дом правасуддзя) быў вынесены прысуд Андрэю Саннікаву, каардынатару грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».

Каментары24

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Упершыню за чатыры гады Белстат апублікаваў звесткі аб нараджальнасці і смяротнасці. Даныя жахаюць39

Упершыню за чатыры гады Белстат апублікаваў звесткі аб нараджальнасці і смяротнасці. Даныя жахаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: Кожны год, 21 мая, сэрца сціскаецца ад болю13

Трамп абвясціў пра стварэнне новай супрацьракетнай абароны ЗША «Залаты купал», якая павінна стаць найлепшай у свеце5

Грузія цалкам забараніла рээкспарт аўто ў Расію і Беларусь. Што гэта азначае для беларусаў на практыцы?9

У Мінску кіроўца збіў на пераходзе сямігадовага хлопчыка на самакаце1

Навуковец распавёў пра геалагічныя загадкі Беларусі: іртуць з зямлі і кратар ад падзення метэарыта, які знішчыў усё жывое ў радыусе тысяч кіламетраў9

Улады Іспаніі патрабуюць ад Airbnb выдаліць больш за 60 тысяч аб'яў аб арэндзе жылля1

Кіраўнік «Еўраопта» выйшаў на свабоду4

Туск: Польшча не адправіць войскі ва Украіну, гэта канчатковае рашэнне18

Ва Ушачах каля людскіх дамоў заўважылі ваўка з абадраным хвастом2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Упершыню за чатыры гады Белстат апублікаваў звесткі аб нараджальнасці і смяротнасці. Даныя жахаюць39

Упершыню за чатыры гады Белстат апублікаваў звесткі аб нараджальнасці і смяротнасці. Даныя жахаюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць