Грамадства44

Журналістцы з Гомеля вынесена папярэджаньне за тое, што яна працуе на замежныя радыёстанцыі

Пракуратура Гомельскай вобласьці вынесла афіцыйнае папярэджаньне, сябру Беларускай асацыяцыі журналістаў Юнэлі (Юліі) Сальнікавай.

6 лютага Ю. Сальнікава была выкліканая ў пракуратуру паводле позвы начальніка аддзела агульнага нагляду Аляксандрам Елісеевым. Упраўленьне КДБ на Гомельскую вобласьць правяла праверку, у ходзе якой высьветлілася, што Ю.Сальнікава, ня маючы акрэдытацыі прадстаўніка замежнага СМІ, супрацоўнічае зь «Нямецкай хваляй» і «Радыё Рацыяй» — чым парушае пункт 9 Палажэньня аб працы карэспандэнтаў замежных СМІ , а таксама арт. 40 Закону аб друку. Для пераканаўчасьці сп. Сальнікавай былі прадэманстраваныя дыктафонныя запісы ейных рэпартажаў.

Таксама было зазначана, што Ю. Сальнікаву могуць прыцягнуць да адказнасьці паводле арт. 369‑1 Крымінальнага кодэкса (дыскрэдатацыя Рэспублікі Беларусь).

«Гэта ня першы выпадак, калі журналістам выносяць папярэджаньне за працу на замежныя СМІ без акрэдатыцыі. Некалі аналягічнае папярэджаньне вынесьлі карэспандэнту Радыё Свабода», — пракамэнтаваў падзеі намесьнік старшыні БАЖ Андрэй Бастунец.

«Але тут ёсьць супярэчнасьці. З аднаго боку, сапраўды, каб працаваць на замежныя СМІ, трэба мець акрэдытацыю МЗС, але канстытуцыя і міжнародныя пагадненьні, якія падпісала Беларусь, дазваляюць бесперашкодна перадаваць інфармацыю за мяжу, у тым ліку і ў замежныя СМІ, не пытаючыся на гэта дазволу каго б то ні было. Апроч таго, ня вызначана мера пакараньня за працу на замежныя СМІ».

Ці ня ёсьць гэтае папярэджаньне трывожным званочкам іншым карэспандэнтам «Радыё Рацыя, «Еўрапейскага радыё для Беларусі», «Радыё Свабода», некаторыя зь якіх працуюць без акрэдытацыі пры МЗС?

«Усё магчыма, — мяркуе Андрэй Бастунец. — Калі будзе загад, націск будзе працягвацца».

Каментары4

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА27

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Цапкала расказаў, што на грэчаскай мяжы яго абвінавацілі ў крадзяжы аўтамабіля9

Спектакль ад Лукашэнкі: Баскаў у бомберы «СССР», Сямёныч і «ўнучка Леніна» ВІДЭА16

Памілавалі яшчэ 31 палітвязня5

Пустыя рамы ў залах. У Мастацкім музеі навочна паказалі драматычныя страты беларускага мастацтва ў час вайны4

На таргі выставілі дзве запраўкі, якія належалі Юрыю Чыжу

Прапагандысткі перад Лукашэнкам білі дровы патэльнямі ВІДЭА9

«Львоў нашмат больш бяспечны за Тэль-Авіў». Украіна хоча аднавіць палёты са сваіх аэрапортаў ужо ў студзені1

«Мінск нагадвае савецкі гарнізонны гарадок». Як прапануюць замяніць царскія і камуністычныя назвы ў сталіцы?16

Польшча цягам найбліжэйшых трох дзён установіць на мяжы з Беларуссю ўмацаванні1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА27

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →