У цягніку Кіеў — Мінск у ноч з чацвера на пятніцу супрацоўнікі Чарнігаўскай мытні і памежнікі Чарнігаўскага памежнага атрада знайшлі $180 000.

Валюта была схавана ў непрацоўным тамбуры аднаго з вагонаў

. У аддзяленні для смецця ля ўваходу ў туалет былі знойдзеныя тры скрынкі, абкручаныя скотчам. Унутры аказаліся 18 пачкаў па $10 000 у банкаўскай упакоўцы.
Усе купюры былі наміналам у $100.

Знайсці ўладальніка грашовых сродкаў пакуль не ўдалося. Праваахоўныя органы склалі пратакол агляду месца здарэння і канфіскавалі грошы. Па факце незвычайнай знаходкі праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0