Прандэлі думае пра будучы матч
Пачатак у 21:45. Гульня пройдзе ў Варшаве.
Некалькі супрацьстаянняў: вопыт Джанлуіджы Буфона супраць таленту Мануэля Ноера.
Марыё Балатэлі супраць Месута Ёзіла (Мюлера, Хедзіры, Гомеса — патрэбнае падкрэсліць).
Трэнерскі двубой: Чэзарэ Прандэлі супраць Ёахіма Лёва.
Букмекеры лічаць Германію фаварытам, таксама ў іх ёсць талісман — экспрэсіўная на трыбунах канцлерка Ангела Меркель.
На баку Італіі — зацятасць і ўменне абараняцца ўсімі 11 гульцамі.
Учора ў першым паўфінале Іспанія выйграла ў Партугаліі ў серыі пенальці 4:2
0
0
0
0
0
0