Яны стаяць у кожным гарадку, але іх ужо не заўважаюць. Імя застаецца ў назвах, але амаль нічога ўжо ня значыць. Са зьнікненьнем даўнейшай дзяржавы пакрысе зьнікае і «заўжды жывое» цела, містычную еднасьць зь якім мусіў дэманстраваць калісьці кожны ляяльны грамадзянін.

«Акцябраты» — кучаравыя «ўнучкі Ільліча» — канулі ў мінулае, піянеры беларускія зьзелянелі і забылі, каму абавязаны радасьцю свайго нараджэньня. Што да камсамольцаў, то тыя пасьля шлюбу з БПСМ сарамліва памянялі бацьку на маладзейшага, хаця і лысага, і ведаць ня ведаюць, хто такі «Ўладзімер Ільліч».

Пра ленінскія прыклады ў Беларусі й гаварыць не выпадае.

У Расеі ж — то Ельцын на бранявік залезе, то Ягор Гайдар з бальшавіцкай прынцыповасьцю пачне нішчыць справы дзеда свайго, то чарговы ўладар пачне закручваць шрубкі ад ЧК. Падыдзе й Жырыноўскі з амаль што ленінскай кепкай.

Ленін — плоць ад плоці расейскіх цароў і расейскіх рабоў. У Беларусі з адмысловымі традыцыямі «згоды й талеранцыі» ён не прыжываецца.

Дзе хоць бы намёкі на беларускіх Леніных?

Карціць, вядома, параўнаць першага ўсенароднаабранага, але параўнаньне, нават нягледзячы на паэтычныя высілкі Браніслава Спрынчана, не вытрымлівае крытыкі. Так, адзін з параўнаных хаця й называў інтэлігенцыю «лайном нацыі», быў бунтоўным расейскім шляхцічам. Ён быў здольны пісаць кнігі і — што самае кашмарнае — размаўляў адразу на сямі мовах.

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Андрэй Расінскі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0