Грамадства22

Камітэт ААН прызнаў групавое парушэнне правоў гамяльчан праз пяць гадоў

Міжнародныя эксперты прызналі беларускую ўладу вінаватай у групавым парушэнні правоў жыхароў Гомеля на выказванне меркавання і на правядзенне мірнага сходу. Адпаведнае рашэнне размешчана на сайце ААН. 

7 мая 2009 года, у 10-ю гадавіну знікнення кіраўніка МУС Юрыя Захаранкі, прадстаўнікі аб'яднаных дэмакратычных сіл рэгіёна правялі перад будынкам УУС Гомельскага аблвыканкама акцыю, трымаючы фотаздымкі зніклага генерала. Усе яны былі прыцягнуты да буйных штрафаў, а адзін з удзельнікаў — Уладзімір Кацора — да адміністрацыйнага арышту. Не знайшоўшы ўнутры краіны прававой абароны, актывісты паскардзіліся ў Камітэт па правах чалавека ААН. 

Як паведаміў кіраўнік Гомельскага цэнтра стратэгічнай цяжбы Леанід Судаленка, які дапамагаў актывістам абараніць правы на міжнародным узроўні, упершыню Камітэт па правах чалавека даў ацэнку рашэнню гомельскіх уладаў аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у горадзе. 

«Фактычна гомельскім чыноўнікам у Жэневе пастаўлена тлустая двойка. Ім нагадалі пра міжнародныя абавязацельствы краіны і пра тое, як трэба ставіцца да правоў і свабод грамадзян. Нават калі абмежаванні, накладзеныя за распаўсюджванне інфармацыі аб зніклым экс-кіраўніку МУС з выкарыстаннем мірнага сходу, дазволены нацыянальным заканадаўствам, беларускія ўлады не змаглі абгрунтаваць, якую небяспеку стварылі грамадзяне, выставіўшы на ўсеагульны агляд партрэты зніклага экс-міністра ўнутраных спраў», — пракаментаваў рашэнне праваабаронца. 

Цяпер беларускія ўлады абавязаны перагледзець гэтую справу, прадаць адпаведныя кампенсацыі, у тым ліку аплачаных штрафаў. 

Урад Беларусі абавязаны прыняць меры па недапушчэнні аналагічных парушэнняў у будучыні, а таксама перагледзець закон аб масавых мерапрыемствах і рашэнне гомельскіх уладаў аб парадку правядзення мірных сходаў у Гомелі такім чынам, каб практыка іх прымянення не прыводзіла ў будучыні да парушэння правоў, гарантаваных Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах. 

Прынятае рашэнне ўрад Беларусі павінен апублікаваць, у тым ліку і на беларускай мове, у афіцыйных СМІ і выканаць яго на працягу 180 дзён.

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

На абедзе Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна прысутнічала і адзіная дачка кітайскага лідара11

На абедзе Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна прысутнічала і адзіная дачка кітайскага лідара

Усе навіны →
Усе навіны

«Петэн Нацыянальнага Адраджэння». Баркоўскі адказаў Пазняку ад імя «псеўдаапазіцыі»102

Былога міліцыянера, які вярнуўся з Кеніі і вёў блог пра Афрыку, асудзілі за «распальванне варожасці»1

Выпускніца, якая набрала 400 балаў па ЦТ у 2021-м, пераехала ў Расію і нахвальвае Маскву22

З'явілася новае ВІДЭА спецаперацыі СБУ «Павуцінне»: з камеры, замацаванай на самім дроне1

«Мы зноў сутыкаемся з маніпуляцыямі». Украінцы адказалі на расійскія абвінавачванні ў зацягванні абмену целамі і палоннымі

Беларуская блогерка крыкам і лаянкай рэкламуе брэнды — затое збірае мільёны праглядаў10

Расіяне вязуць у Беларусь тысячы целаў забітых вайскоўцаў для абмену3

На полі пад Барысавам заўважылі пад сотню буслоў ВІДЭА3

Астравецкі раён абышоў Мінск па заробках

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На абедзе Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна прысутнічала і адзіная дачка кітайскага лідара11

На абедзе Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна прысутнічала і адзіная дачка кітайскага лідара

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць