Навука і тэхналогіі11

Гульня пра кацянят-бомбачак сабрала больш за мільён даляраў за дзень

На сервісе публічнага фінансавання (краўдфандынгу) Kickstarter адбыўся заўважны «перабор»: праект гульні Exploding Kittens сабраў за няпоўны дзень 1,7 млн даляраў з патрэбных 10 тысяч, а да завяршэння кампаніі засталося яшчэ 29 дзён.

Exploding Kittens — праект картачнай гульні «для людзей, якія любяць кацянят, выбухі, лазеры і часам казлоў». Стратэгічная гульня нагадвае прасунуты варыянт «рускай рулеткі». Гульцы набіраюць карты, пакуль нехта не выцягне кацяня, што выбухае, — гэта значыць паразу. Ёсць карткі, якія абароняць ад выбухаў ці будуць замінаць апаненту.

На стварэнне гульні былі неабходныя 10 тысяч даляраў. Гэтую суму гульня набрала за 20 хвілін. За гадзіну жа на праект ахвяравалі 100 тысяч даляраў. На момант публікацыі праект сабраў 1,7 млн даляраў ад 44 тысяч ахвяравальнікаў.

За ахвяраванне ў 20 даляраў можна атрымаць саму гульню, а за 35 даляраў — пашыраную калоду з картамі, што былі занадта жудаснымі для ўключэння ў асноўную калоду.

Праект створаны трыма амерыканцамі. Два з якіх працуюць над гульнёвай кансоллю Microsoft Xbox, адзін з тых двух — таксама ў выдавецтве коміксаў Marvel. Яшчэ адзін — стваральнік коміксаў The Oatmeal.

***

Краўдфандынг – метад фінансавання праектаў, пры якім людзі дабраахвотна перадаюць грошы на вытворчасць яшчэ не рэалізаванага прадукта, паслугі ці мастацкага твору. Найвялікшая платформа краўдфандынга, Kickstarter, дапамагла сабраць мільёны даляраў на тысячы праектаў. Самы буйны з паспяхова прафінансаваных – праект разумных гадзіннікаў Peeble, на які было сабрана больш за 10 мільёнаў даляраў.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан4

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан

Усе навіны →
Усе навіны

На бетонным заводзе ў Гомелі загінуў кіроўца цэментавоза

«Тыдзень у Бразіліі, дзе цябе абрабуюць, або два тыдні ў бяспечнай Беларусі». Па што замежнікі едуць у нашу краіну5

Украіна атакавала тэхнапарк і завод па вытворчасці беспілотнікаў у Падмаскоўі1

Беларусь пераносіць вучэнні «Захад-2025» з заходніх межаў углыб краіны18

У назвах станцый метро на выхадах з падземкі зніклі некаторыя літары1

Карл ІІІ у Канадзе: Сапраўдная Поўнач моцная і свабодная1

Мінчук з яркай знешнасцю выкладае сэксі-танцы і вучыць мастацтву разняволення10

Латушка: У мяне ёсць асцярогі за жыццё Анжалікі Мельнікавай5

Як працуе Беларуская акадэмія: еўрапейская адукацыя на роднай мове6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан4

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць