Усяго патроху3030

Кампанія Wargaming звольніла двух мінскіх супрацоўнікаў за выкладзеныя ў інстаграм ФОТА

16 сакавіка два супрацоўнікі кампаніі Wargaming, якая займаецца распрацоўкай камп'ютарных гульняў, размясцілі на сваіх старонках у інстаграме зробленае ў офісе кампаніі сэлфі з вядомым на ўвесь свет «Гаральдам, які хавае боль» — чалавекам, за ўсмешкай якога хаваецца боль і самота. Пра гэта напісаў партал dev.by.

23 сакавіка стала вядома, што абодва супрацоўнікі былі звольненыя, бо з'яўленне знакамітасці ў мінскім офісе было карпаратыўнай таямніцай Wargaming.

Ілюстрацыя: dev.by. Фота: @rakipovich, @_sasha_hv_ (у «Інстаграм»)

Неўзабаве пасля публікацыі навіны на dev.by здымкі зніклі з адкрытага доступу. А ў панядзелак, 20 сакавіка, іх аўтараў апавясцілі аб спыненні працоўных адносін з кампаніяй.

Паводле словаў аднаго з іх, фітнэс-трэнера Аляксандра Хвашчэўскага (на правым фота), не ўсе работнікі былі ў курсе таго, што публікаваць фотаздымкі з «Гаральдам, якія хавае боль» забаронена. Афіцыйны ліст у карпаратыўнай пошце прыйшоў толькі бліжэй да вечара, ужо пасля з'яўлення інфармацыі ў медыя, сцвярджае Аляксандр.

«Я, вядома, разумею, чаму кампанія так паступіла, але ўсё роўна непрыемна. […] З майго боку гэта было глупствам, але звальняць праз фатаграфію — гэта таксама выглядае даволі па-дурному», — кажа Аляксандр Хвашчэўскі.

Ён таксама сцвярджае, што працаваў па дамове падраду і не падпісваў дакументаў, якія забараняюць «кантрактнікам» выдаваць пэўную карпаратыўную інфармацыю.

На думку фітнэс-трэнера, ён хутка знойдзе іншую працу: Wargaming для яго была, хутчэй, падпрацоўкай. Другому ж звольненаму супрацоўніку, дызайнеру інтэрактыўных медыя, які працаваў па кантракце, у гэтым сэнсе можа быць складаней, лічыць Аляксандр Хвашчэўскі.

«Гаральд, які хавае боль» стаў знакамітым у 2011 годзе пасля распаўсюджання ў інтэрнэце серыі здымкаў з ім. Карыстальнікі звярнулі ўвагу на яго незвычайную ўсмешку, за якую герой і атрымаў свой мянушку. У 2016-м стала вядомая асоба «фотамадэлі»: ім аказаўся жыхар венгерскага горада Кёсега Андраш Арата.

Раней Wargaming запрашала ў Беларусь сусветна вядомых герояў баевікоў — Стывена Сігала і Дольфа Лундгрэна.

Каментары30

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»9

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі каштуюць ягады, гародніна і садавіна на «Камароўцы»3

У Беларусі няма бульбы, а ў Японіі дэфіцыт рысу1

Зяленскі расказаў, чыя зброя выкарыстоўвалася ў аперацыі «Павуцінне»

Ліса перайшла дарогу на зялёнае ў Гродне ВІДЭА

У мінскай краме прадаюць «нарвежскі» сыр ад беларускага вытворцы па 160 рублёў за кілаграм9

Пяць гадоў таму арыштавалі Паўла Севярынца1

Эдуарда Малафеева не запрасілі на адкрыццё Нацыянальнага стадыёна6

Трамп: Украіна сама справакавала расійскія ўдары40

Харкаў трапіў пад масіраваную атаку: 40 выбухаў, пажары, ёсць загінулыя і параненыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»9

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць