Свет

Мядзінскі заявіў, што Украіна перанесла «на нявызначаны тэрмін» абмен ваеннапалоннымі і целамі загінулых салдат

Памочнік прэзідэнта Расіі Уладзімір Мядзінскі заявіў, што расійскі бок 6 чэрвеня «прыступіў да рэалізацыі гуманітарнай акцыі» па перадачы Украіне больш за шэсць тысяч цел загінулых ваенных УСУ і абмену палоннымі, піша Расійская служба Радыё Свабода.

Уладзімір Мядзінскі. Фота: Burak Kara/Getty Images

Паводле яго слоў, першыя 1212 цел ужо даставілі ў раён абмену, а Украіне перадалі першы спіс ваеннапалонных — у яго ўключаны 640 чалавек катэгорый «параненыя, цяжкахворыя і моладзь».

Мядзінскі заявіў, што ўкраінскі бок «нечакана перанёс на нявызначаны тэрмін і прыём цел, і абмен ваеннапалоннымі». Ён дадаў, што кантактная група Мінабароны Расіі знаходзіцца на мяжы з Украінай. Паводле яго слоў, прычыны затрымкі «называюцца розныя і даволі дзіўныя». Мядзінскі не ўдакладніў, якія менавіта.

Ва ўкраінскім Каардынацыйным штабе па пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі паўтарылі сваю ўчорашнюю заяву — у ёй сказана, што паведамленні прадстаўнікоў Расіі пра пачатак абмену не адпавядаюць рэчаіснасці, а падрыхтоўка да яго яшчэ працягваецца.

Крыніца «РБК-Украіна», інфармаваная пра працэс падрыхтоўкі абмену, заявіла, што расійскі бок «спрабуе ціснуць на перагаворную групу». «Абмен рыхтуецца, а любыя падрабязнасці могуць вельмі моцна паўплываць на гэта. Гэта адчувальнае пытанне», — заявіў суразмоўца выдання.

Аб абмене ваеннапалоннымі і целамі загінулых бакі дамовіліся падчас другога раўнду перамоваў у Стамбуле, які прайшоў 2 чэрвеня.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек1

«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебску адкрыюць найбуйнейшы ў Беларусі зарадны хаб для электрамабіляў

Украінка расказала, як таксіст-беларус у Гданьску пагражаў выцягнуць яе сілай з машыны, бо яна адмовілася размаўляць па-руску76

Расія ўдарыла па Паўднёвым мосце ў Кіеве чатырма «Іскандэрамі»1

У Ваўкавыскім раёне зносяць найстарэйшы ў Беларусі цэментны завод

На канфэрэнцыі ў Дубліне Святлана Ціханоўская нагадала пра лёс палітвязня Вацлава Арэшкі ФОТАФАКТ 8

Прэм'ер Швецыі таксама не разумее, навошта Стуб і Сцёрэ званілі Пуціну1

Вядомы беларускі велагоншчык пайшоў працаваць у таксі

У Кітаі пакрыўдзіліся на Кіліяна Мбапэ, які назваў Мао Дзэдуна дыктатарам4

У Кітаі бурбалка вакол штучнага інтэлекту ўжо лопнула2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек1

«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць