Былая дзяўчына прынца Гары наведала яго вяселле і стала інтэрнэт-мемам ФОТА
Сярод запрошаных на вяселле брытанскага прынца Гары і амерыканскай актрысы Меган Маркл была яго былая дзяўчына — Чэлсі Дэйві. Выраз яе твару падчас урачыстай цырымоніі не пакінуў карыстальнікаў сацыяльных сетак абыякавымі, паведамляе Buzzfeed.

«Калі твой былы ажэніцца, а ты сядзіш на вяселлі», — напісаў адзін з карыстальнікаў пад фатаграфіяй з цырымоніі.
When your ex gets married and you’re at the wedding pic.twitter.com/yXZJWK1v9O
— Caroline Moss (@socarolinesays) 19 мая 2018 г.
Прынц Гары разлучыўся з Дэйві ў 2007 годзе, прычынай стала рэўнасць: дзяўчына кінула яго, калі знайшла ў яго тэлефоне паведамленні ад прыхільніцы.
Вяселле прынца Гары і Меган Маркл адбылося днём 19 мая.
Каментары