Свет2222

У Расіі абрынуўся другі за ноч чыгуначны мост. Падазраюць дыверсію

У Курскай вобласці абрынуўся чыгуначны мост падчас праходжання па ім грузавога цягніка. Частка вагонаў звалілася на аўтамабільную дарогу, ёсць пацярпелыя.

Уначы ў Жалезнагорскім раёне Курскай вобласці абрынуўся чыгуначны мост, калі па ім праходзіў грузавы лакаматыў.

Як паведаміў кіраўнік Курскай вобласці Аляксандр Хінштэйн, частка таварнага поезда ўпала на дарогу пад мостам. Цеплавоз загарэўся.

У выніку здарэння, папярэдне, пацярпелі не менш за трох чалавек. Адзін з машыністаў з траўмамі ног быў дастаўлены ў бальніцу

Аўтамабільная дарога пад мостам перакрыта. Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай здарэння магла стаць дыверсія.

Напярэдадні ў Бранскай вобласці абрынуўся аўтамабільны мост, з-за чаго сышоў з рэек пасажырскі цягнік, які накіроўваўся ў Маскву. У выніку той аварыі загінулі сямёра чалавек, каля 70 атрымалі траўмы.

Каментары22

  • Партызаны, партызаны, украінскія сыны
    01.06.2025
    Нармальная рэйкавая вайна ў прыфрантавой паласе, як па метадычках Цэнтральнага штаба партызанскага руху, з мэтай сарваць наступ фашысцкіх захопнікаў на Курскай дузе. Што тут можа рускім не падабацца, нат не ведаю... 80 год Перамогі, партызаны, цягнікі пад адхон і ўзарваныя масты - змаглі ж паўтарыць-такі.
  • бабруйчанін
    01.06.2025
    Партызаны, партызаны, украінскія сыны, ??На час " курскай дугі" яшчэ захоўвалі лаяльнасць да нацыстаў ." украінскія сыны" .Захоўваць Беларускі погляд разуменне патрэбна і..сёння таксама
  • Пеця"ликвидатор" Клапусцин
    01.06.2025
    шо эта было, кто там пошумел, шо за киборг рскидал поезда?

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт34

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

У амерыканскім серыяле пра паліцыю ўспомнілі Беларусь12

Беларус, які 13 гадоў працаваў адвакатам у Мінску, здаў экзамен у польскую адвакатуру

Беларусы за тры дні сабралі неабходныя грошы на пахаванне Яна Памедора Рэуцкага

Чаму кракадзілы перажылі астэроід, які знішчыў дыназаўраў?6

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса15

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй

Трамп прыгразіў Украіне і Расіі пошлінамі 200 працэнтаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт34

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць